РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 140
Багаж
назоўнік | мужчынскі род
1. Запакаваныя для перавозкі рэчы пасажыраў, а таксама спосаб адпраўкі гэтых рэчаў. Б. авіяпасажыра. Адправіць рэчы багажом. Ручны б. (запакаваныя рэчы, якія пасажыр бярэ з сабою).

2. пераноснае значэнне: Запас ведаў, эрудыцыя (кніжнае). Творчы б. ведаў. || прыметнік: багажны.
Багажнік
назоўнік | мужчынскі род
Прыстасаванне ў веласіпедзе, матацыкле, аўтамабілі для перавозкі невялікай паклажы. Адчыніць б.
Багамол
назоўнік | мужчынскі род
1. Чалавек, адданы малітвам, богаслужэнням.

2. Прадстаўнік атрада драпежных насякомых паўднёвых краін (назва дадзена па знешняму выгляну, які нагацвае позу чалавека ў час малення). || жаночы род: багамолка.
Багамолец
назоўнік | мужчынскі род | устарэлае
Чалавек, які ходзіць на багамолле. || жаночы род: багамолка. || прыметнік: багамольны.
Багамолле
назоўнік | ніякі род | устарэлае
Пакланенне царкоўным рэліквіям, святыням.
Багара
назоўнік | жаночы род
У Сярэдняй Азіі: землі без штучнага арашэння, а таксама пасевы на іх. || прыметнік: багарны. Багарнае земляро бства.
Багародзіца
назоўнік | жаночы род
У хрысціянскай рэлігіі: матка боская, маці Хрыста.
Багаслоў
назоўнік | мужчынскі род
1. Спецыяліст у галіне багаслоўя.

2. Навучэнец старэйшых класаў духоўнай семінарыі.
Багаслоўе
назоўнік | ніякі род
Царкоўнае вучэнне пра бога і догматы рэлігіі. || прыметнік: багаслоўскі. Багаслоўскія кнігі.
Багаты
прыметнік
1. Які валодае вялікай маёмасцю, ірашовымі сродкамі. Б. калгас. Б. беднага не разумее (у знач. назоўнік).

2. Які вызначаецца вялікай колькасцю чагон., мноствам даброт. Б. ўлоў. Б. край.

3. Які дорага каштуе, вызначаецца раскошай. Б. касцюм.

4. пераноснае значэнне: Які змяшчае ў сабе многа ўнутраных якасцей. Богатая натура. || назоўнік: багацце.
2009–2019. Беларусь, Менск.