РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 140
Багатыр
назоўнік | мужчынскі род
1. Той, хто мае многа грошай, валодае вялікай маёмасцю.

2. Былінны герой, казачны асілак, волат, воін.

3. пераноснае значэнне: Чалавек вялікай адвагі і сілы. Беларускія багатыры. || прыметнік: багатырскі.
Багацець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Станавіцца багатым; Багауее наш край. || закончанае трыванне: разбагацець.
Багацце
назоўнік | ніякі род
1. гл. багаты.

2. Мноства матэрыяльных каштоўнасцей, грошай.

3. Сукупнасць прыродных рэсурсаў. Прыродныя багацці.

4. Разнастайныя ўнутраныя якасці каго-н. Духоўныя багацці людзей.
Багач
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які валодае вялікім багаццем; багацей. || жаночы род: багачка і багацейка. || мужчынскі род: багацей.
Багема
назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік
Матэрыяльна незабяспечаныя прадстаўнікі інтэлігенцыі (мастакі, артысты, музыканты і пад.), а таксама іх бестурботны, легкадумны лад жыцця. || прыметнік: багемны.
Багет
назоўнік | мужчынскі род
Разьбяная або пафарбаваная планка, з якой робяць рамы, карнізы. Рамы з багету. || прыметнік: багетавы і багетны. Багетовая рама. Багетная вытворчасць.
Багіня
назоўнік | жаночы род
1. У антычнай міфалогіі і некаторых усходніх рэлігіях: бажаство жаночага полу. Багіня Ісіда.

2. пераноснае значэнне: Пра жанчыну незвычайнай прыгожосці і грацыі. Не жанчына, а б.
Багна
назоўнік | жаночы род
1. Топкае балота, дрыгва. Праваліцца ў багну.

2. пераноснае значэнне: Усё, што засмоктвае і цягне чалавека да адсталасці і коснасці. Б. мяшчанства. || прыметнік: багнавы.
Багністы
прыметнік
Балоцісты, вязкі. Багністае месца. || назоўнік: багністасць.
Багун
назоўнік | мужчынскі род
Вечназялёны балотны зараснік з рэзкім дурманным пахам. Цвіце б. || прыметнік: багуновы. Б. пах.
2009–2019. Беларусь, Менск.