РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 140
Бадай
размоўнае
1. часціца: Ужыв. для выказвання нядобрых пажаданняў, праклёнаў. А б. ты прапаў!

2. пабочнае слова: Выказвае дапушчэнне якой-н. магчымасці, схільнасць згадзіцца з чым-н. Па багацці ўбораў няма, б., прыгажэйшай пары года, як восень. З. прыслоўе: Амаль. Тут некалі корчмы стаялі б. праз кожныя дзесяць кіламетраў. 0 Бадай ці не... — падобна на тое, што. Бадай што — 1) (пабочнае слова) — магчыма што, відаць што. Б. што, я з вамі згодзен; 2) амаль, амаль што. Мы ўжо праехалі б. што паўдарогі.
Бадацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Мець звычку бадаць, быць бадлівым. Асцярожна, гэта карова бадаецца.

2. Бадаць каго-н. або адзін аднаго. На лузе бадаліся бычкі.
Бадаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Біць ілбом, калоць рагамі. || закончанае трыванне: забадаць. || аднакратны дзеяслоў: бадануць і баднуць.
Бадзёры
прыметнік
Поўны сіл, здароўя, энергіі. Б. хлопец. || назоўнік: бадзёрасць.
Бадзяга
назоўнік | жаночы род
Прэснаводная губка, якая ў высушаным стане выкарыстоўваецца ў медыцыне для лячэння рэўматызму. Націрацца бадзягай.
Бадзяга
назоўнік | мужчынскі і жаночы род
Бяздомны, без пэўнага занятку чалавек, які ўвесь час блукае, бадзяецца дзе-н. Хадзіць бадзягай па свеце. || прыметнік: бадзяжніцкі і бадзяжны. Бадзяжніцкае жыццё. Бадзяжны люд.
Бадзяжніцтва
назоўнік | ніякі род
Характар жыцця бадзягі .
Бадзяк
назоўнік | мужчынскі род
Шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных з калючкамі на лісці і пурпуровымі кветкамі. || прыметнік: бадзяковы.
Бадзяцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Весці бадзяжніцкае, без пэўнага занятку і прыстанішча жыццё. Б. па свеце.

2. Марна траціць час, сланяючыся без справы. Б. па вуліцы. || назоўнік: бадзянне.
Бадлівы
прыметнік
Які мае звычку бадацца. Бадлівая карова. Бадлівай карове бог рог не дае (прыказка). || назоўнік: бадлівасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.