РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 140
Бажыцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Клясціся імем бога, ужываючы слова «далібог». Не бажыцеся, вам і так вераць. || закончанае трыванне: пабажыцца. || назоўнік: бажэнне.
База
назоўнік | жаночы род
1. Ніжняя апорная частка збудавання, калоны (спецыяльны тэрмін). Б. калоны.

2. Аснова, на чым грунтуецца што-н, (кніжнае). Тэарэтычная б.

3. Апорны пункт узброеных сіл краіны на сваёй ці чужой тэрыторыі. Ваенна-марская б.

4. Установа, прадпрыемства і пад. па забеспячэнню або абслугоўванню каго-, чаго-н. Турысцкая б.

5. Склад, месца для захоўвання тавараў, матэрыялаў. Продуктовая б. На базе чаго — маючы што-н. у якасці асновы. || прыметнік: базавы.
Базальт
назоўнік | мужчынскі род
Вулканічная горная парода, звычайна чорнага колеру. || прыметнік: базальтавы. Базальтавыя глебы.
Базар
назоўнік | мужчынскі род
Месца для гандлю, а таксама гавдаль прадуктамі і іншымі таварамі шырокага ўжытку на такім месцы. Кніжны б. Апусцеў б. Адкрыць б. (пераноснае значэнне: справіць крык, шум; размоўнае). 0 Птушыны базар — месца на марскіх узбярэжжах, дзе гняздзяцца птушкі. || прыметнік: базарны. Б. дзень. Базарная баба (пераноснае значэнне: сварлівая, грубая жанчына; размоўнае).
Базіліка
назоўнік | жаночы род
Тып антычных і сярэдневяковых прамавугольных будынкаў (звычайна храмаў), якія ўнутры падзяляюцца ўздоўж двума радамі калон. || прыметнік: базілікавы.
Базіравацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Асноўвацца на чым-н., грунтавацца. (кніжнае). Б. на фактах.

2. Размяшчацца дзе-н., мець пэўную базу. Б. ў лясах.
Базіраваць
дзеяслоў | кніжнае | незакончанае трыванне
Засноўваць на чым-н. Б. рост вытворчасці на зніжэнні сабекошту прадукцыі.
Базіс
назоўнік | мужчынскі род
1. Тое, што і база (у 1 і 2 знач.).

2. Сукупнасць пэўных вытворчых адносін, якія вызначаюць эканамічную структуру грамадства і характар надбудовы. || прыметнік: базісны.
Базісны
прыметнік
1. гл. базіс.

2. Які з'яўляецца базай (у 5 знач.). Б. склад.
Бай
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
1. Міфічная істота дзіцячага фальклору, якая расказвае байкі, казкі. Ішоў б. па сцяне.

2. Гаворка. Вось бачыце, не слухалі майго баю.
2009–2019. Беларусь, Менск.