РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 2
Тваністы
прыметнік
Багністы, гразкі, у якім лёгка загразнуць, увязнуць. Тваністая мясцовасць. || назоўнік: тваністасць.
Твань
назоўнік | жаночы род
Дрыгва, багністае месца.
Твар
назоўнік | мужчынскі род
1. Пярэдняя частка галавы чалавека. Загарэлы т. Прыгожы т. Ведаць каго-н. у т. (па знешняму выгляду).

2. пераноснае значэнне: Індывідуальнае аблічча, выгляд, характэрныя рысы каго-, чаго-н. Мяняецца т. гарадоў.(Не) да твару (размоўнае) — 1) (не) ідзе каму што-н.; 2) (не) прыстойна каму-н. так, (не) адпавядае чыйму-н. становішчу. || памяншальная форма: тварык.
Тварог
назоўнік | мужчынскі род
Прадукт харчавання, які атрымліваецца з кіслага малака пры аддзяленні ад яго сыроваткі пасля адтоплівання. Заправіць т. смятанай. || прыметнік: тварожны. Т. сыр.
Тварожнік
назоўнік | мужчынскі род
Печаная аладка з тварагу; сырнік.
Тварожысты
прыметнік
Падобны з выгляду на тварог. Тварожыстая маса. || назоўнік: тварожыстасць.
Тварожыцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Ператварацца ў тварог (пра малако). || назоўнік: тварожанне.
Тварожыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Квасіць малако для атрымання тварагу. || назоўнік: тварожанне.
Тварыцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Рабіцца, адбывацца. На вуліцы тварылася нешта незразумелае.
Тварыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Ствараць у працэсе творчай дзейнасці.

2. Рабіць, здзяйсняць. Т. дабро. Т. гісторыю.
2009–2019. Беларусь, Менск.