РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1
Тканіна
назоўнік | жаночы род
1. Выраб, атрыманы ў працэсе ткання на ткацкім станку; матэрыя, матэрыял. Ільняныя тканіны.

2. пераноснае значэнне: Аснова, змест чаго-н. Т. сюжэта. || прыметнік: тканінны і тканінавы.
Тканка
назоўнік | жаночы род
1. Група аднародных, звязаных паміж сабой клетак, якія выконваюць адну і тую ж функцыю ў жывёльных і раслінных арганізмах. Тлушчавая т. Мышачная т.

2. Тое, што і тканіна (у 2 знач.). || прыметнік: тканкавы.
Тканне
назоўнік | ніякі род
1. гл. ткаць.

2. зборны назоўнік: Тканыя вырабы (размоўнае).
Тканы
прыметнік
Выраблены тканнем. Тканая посцілка.
Ткацкі
прыметнік
Які мае адносіны да ткацтва, ткання. Т. цэх. Ткацкая фабрыка.
Ткацтва
назоўнік | ніякі род
1. Выраб тканіны з пражы на ткацкім станку.

2. Майстэрства, тэхніка вырабу тканін.
Ткаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Вырабляць тканіну шляхам перакрыжаванага перапляцення ніцей асновы (падоўжных) і ўтку (папярочных).

2. Плесці, віць. Павук тчэ павуціну. || закончанае трыванне: саткаць. || назоўнік: тканне.
Ткач
назоўнік | мужчынскі род
Майстар, рабочы, які вырабляе тканіну на ткацкім станку. || жаночы род: ткачыха.
2009–2019. Беларусь, Менск.