РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 2 3
Тлен
назоўнік | мужчынскі род | устарэлае
1. Тленне, гніенне, распад.

2. Тое, што разбураецца ці разбурылася.

3. пераноснае значэнне: Тое, што недаўгавечна, не мае сапраўднай каштоўнасці.
Тленны
прыметнік | устарэлае
Які разбураецца; часовы, не вечны. || назоўнік: тленнасць.
Тлець (тлецца)
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Гніючы, разбурацца; трухлець, парахнець. Тлее апалае лісце.

2. Гарэць без полымя; слаба падтрымліваць гарэнне. Асіна не гарыць, а тлее.

3. пераноснае значэнне: Існаваць скрыта, слаба праяўляцца дзе-н. (пра жыццё, пачуцці і пад.). У душы тлела надзея. || назоўнік: тленне.
Тло
назоўнік | ніякі род | размоўнае
Тое, што сатлела, спарахнела, згніло; тлен, прах, попел.
Тлум
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
1. Адурэнне, замарачэнне. Нейкі т. у галаве.

2. Шум, гоман, сумятня. У пакоі стаяў т., усе нешта крычалі.
Тлумач
назоўнік | мужчынскі род | устарэлае
Перакладчык (звычайна для вуснага перакладу ў часе размовы, перагавораў).
Тлумачальнік
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто займаецца тлумачэннем, трактоўкай чаго-н. Т. сноў.
Тлумачальны
прыметнік
Які заключае ў сабе тлумачэнне, трактоўку чаго-н. Т. слоўнік беларускай мовы.
Тлумачыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Даваць якое-н. тлумачэнне чаму-н. Т. пастанову. Т. слова.

2. Асвятляць, даваць зразумець сэнс чаго-н. Т. рашэнне задачы. || назоўнік: тлумачэнне.
Тлумачэнне
назоўнік | ніякі род
1. гл. тлумачыць.

2. Тое, што тлумачыць што-н., дапамагае зразумець прычыну чаго-н. Знайсці т. сваім паводзінам.
2009–2019. Беларусь, Менск.