РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 2 3 4 5 6
То
злучнік
1. Ужыв. ў пачатку галоўнага сказа, каб падкрэсліць яго сувязь з папярэднім даданым умоўным сказам. Калі не будзе дажджу, то пойдзем па грыбы.

2. раздзяляльны. Ужыв. для сувязі членаў сказа і сказаў пры пералічэнні падзей, з'яў, прадметаў з пераменным чаргаваннем. То тут, то там чуліся галасы. Шум то сціхаў, то ўзмацняўся. З. раздзяляльны, які паўтараецца, з адмоўем «не» або з часціцай «ці». Ужыв. для выражэння проціпастаўлення з адценнем няпэўнасці, сумнення або меркавання, развагі (размоўнае). Не то лодка, не то човен.
То
Ужыв. у сказах пры вылучэнні, падкрэсліванні слова, да якога адносіцца. Наступіў красавік, а надвор'е-то халоднае.
Тога
назоўнік | жаночы род
У старажытных рымлян: верхняе мужчынскае адзенне, род мантыі, звычайна з белай шэрсці.Убірацца ў тогу каго-чаго (кніжнае) — спрабаваць выдаць сябе за каго-н. або заваяваць сабе якую-н. рэпутацыю, не маючы на гэта дастатковых падстаў.
Тоеснасць
назоўнік | жаночы род
1. Поўнае падабенства, супадзенне. Т. поглядаў.

2. У матэматыцы: роўнасць, справядлівая пры любых лікавых значэннях велічынь, што ў яе ўваходзяць. || прыметнік: тоесны.
Тоесны
прыметнік
1. гл. тоеснасць.

2. Зусім падобны, аднолькавы, такі ж. Тоесныя з 'явы.
Той
займеннік
1. Паказвае на што-н. аддаленае ў прасторы ці часе, не гэты. Той лес. На тым тыдні.

2. Паказвае на прадмет ці асобу, што вылучаюцца з ліку іншых. Вазьмі кніжку тую, якую яшчэ не чытаў.

3. Паказвае на які-н. прадмет, асобу, пра якія гаварылася раней. Прыйшла тая жанчына, якую мы чакалі.

4. Паказвае на вядомую ўжо асобу ці прадмет. Добры скрыпач быў т. Мікола.

5. Іменна ён, не іншы, гэты ж самы (звычайна ў спалучэннях «той жа», «той самы», «той жа самы»). Ехалі ў тым жа вагоне.

6. у знач. назоўнік Паказвае на якія-н. акалічнасці, падзеі, дзеянні і пад., пра якія ўжо ішла размова. Яны выканалі і маю норму, а я таму і рады.

7. Уваходзіць у састаў: а) складаных злучнікаў: «дзякуючы таму што», «з прычыны таго што», «для таго што», «да тых пор пакуль», «за тое што» «у той час як», «нягледзячы на тое што», «пасля таго калі» і інш.; б) словазлучэнняў, звычайна пабочнага характару, якія звязваюць розныя часткі выказвання: «апрача таго», «акрамя таго», «разам з тым», «між тым» і інш.
Ток
назоўнік | мужчынскі род
1. Рух электрычнага зараду ў правадніку; электрычная энергія. Токі высокай частаты.

2. звычайна Пра нервовую энергію чалавека, якая ўспрымаецца іншымі людзьмі; нервовае напружанне, узбуджэнне.
Ток
назоўнік | мужчынскі род
1. Спецыяльны будынак для складання, абмалоту і ачысткі збожжа; гумно. Ток будавалі далёка ад хаты.

2. Пляцоўка для абмалоту збожжа. Збожжа на таку малацілі цапамі.
Ток
назоўнік | мужчынскі род
Дзеянне паводле дзеясл. такаваць; такаванне. Цецеруковы т.
Тока
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да току1 (у 1 знач.), напр. токаабмежавальны, токаадвод, токаздымальнік, токаздымальны, токаразмеркавальнік.
2009–2019. Беларусь, Менск.