РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 42
Трава
назоўнік | жаночы род
Расліна з аднагадовымі зялёнымі неадзеравянелымі парасткамі і сцяблом.Трава травой (размоўнае неадабральнае) — пра нясмачную яду. || памяншальная форма: траўка і травіца. || прыметнік: травяны.
Трава
прыстаўка
Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову трава, напр. травакосны, травасеянне, травасумесь.
Траваедны
прыметнік
Які корміцца расліннай ежай (пра жывёл). Траваедныя жывёлы.
Траваполле
назоўнік | ніякі род
Севазварот з перыядычным травасеяннем на полі для аднаўлення ўрадлівасці глебы. || прыметнік: травапольны. Т. севазварот.
Травасеянне
назоўнік | ніякі род
Сеянне кармавых траў. Палявое т.
Травастой
назоўнік | мужчынскі род
Травяное покрыва лугоў, сенакосу, пашы.
Травень
назоўнік | мужчынскі род
Устарэлая назва месяца мая. || прыметнік: травеньскі.
Траверз
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Напрамак, перпендыкулярны курсу судна, самалёта. || прыметнік: траверзны.
Траверс
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
1. Папярочнае прыкрыццё (насып) у акопах, траншэях, прызначанае для засцярогі ад агню з флангаў.

2. Папярочная дамба, якая ідзе ад берага да сярэдзіны ракі. || прыметнік: траверсны.
Траверс
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Пераход альпіністаў па маршруце, які праходзіць па грэбені горнага хрыбта і злучае некалькі вяршынь. || прыметнік: траверсны. Т. маршрут.
2009–2019. Беларусь, Менск.