РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Туалет
назоўнік | мужчынскі род
1. Адзенне, убранне (пераважна жаночае). Багаты т. Дарожны т.

2. Прывядзенне ў парадак, належны стан свайго выгляду (умыванне, прычэсванне, адзяванне). Займацца туалетам.

3. Столік з люстэркам, за якім прычэсваюцца, адзяваюцца і пад.

4. Прыбіральня. || прыметнік: туалетны. Туалетнае мыла.
Туба
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Вялікі цюбік. Ежа для касманаўтаў знаходзіцца ў тубах. || прыметнік: тубавы.
Туба
назоўнік | жаночы род
Духавы медны музычны інструмент самага нізкага рэгістра, які складаецца са шматразова сагнутай трубкі і раструба.
Туберкулёз
назоўнік | мужчынскі род
Інфекцыйная хвароба, пры якой пашкоджваюцца лёгкія, кішэчнік, косці, суставы і пад., выкліканая асобым мікробам — палачкай Коха. || прыметнік: туберкулёзны. Т. дыспансэр.
Туберкулёзнік
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
1. Чалавек, хворы туберкулёзам.

2. Урач, спецыяліст па лячэнню туберкулёзу. || жаночы род: туберкулёзніца.
Тубылец
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і туземец. || жаночы род: тубылка. || прыметнік: тубыльскі.
Тувінцы
назоўнік | мужчынскі род
Народ цюркскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Тувы, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі. || жаночы род: тувінка. || прыметнік: тувінскі.
Туга
назоўнік | жаночы род
Журба, маркота, смутак. У песні чулася т.
Туга
прыстаўка
Першая частка складаных слоў у знач. тугі, напр. тугаплаўкі, тугадум.
Тугаваты
прыметнік
Трохі тугі. Тугаватая спружына. Работа ішла тугавата (прыслоўе).
2009–2019. Беларусь, Менск.