РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Турнікет
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяльнае прыстасаванне для пропуску людзей па чарзе, па аднаму. Прайсці цераз т. || прыметнік: турнікетны.
Турнір
назоўнік | мужчынскі род
1. У Заходняй Еўропе ў сярэднія вякі: спаборніцтва рыцараў.

2. Спартыўныя спаборніцтвы, асабістыя ці камандныя, у якіх усе ўдзельнікі сустракаюцца паміж сабой адзін або два разы. Баскетбольны т. Міжнародны шахматны т. || прыметнік: турнірны.
Турнэ
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
1. Падарожжа па кругавому маршруту. Т. вакол свету.

2. Паездка артыстаў, спартсменаў на гастрольныя выступленні, спаборніцтвы і пад.
Турнэпс
назоўнік | мужчынскі род
Кармавая рэпа. || прыметнік: турнэпсавы.
Турухтан
назоўнік | мужчынскі род
Балотная птушка з цёмным апярэннем, роднасная куліку, якая водзіцца ў тундры і ў лясной зоне Еўразіі.
Турчаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Утвараць характэрныя для жаб гукі. У балоце турчаць жабы.

2. Тарахцець (пра гукі машын у час работы). Трактары турчаць усю ноч. || назоўнік: турчанне.
Турызм
назоўнік | мужчынскі род
1. Від спорту — групавыя паходы з мэтай фізічнай загартоўкі арганізма. Горны т.

2. Від падарожжаў, прызначаных для адпачынку і самаадукацыі. Міжнародны т. || прыметнік: турыстычны і турысцкі. Турыстычны маршрут. Турысцкая група.
Турыст
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які займаецца турызмам. || жаночы род: турыстка. || прыметнік: турысцкі.
Турыць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Выганяць, праганяць адкуль-н. || закончанае трыванне: вытурыць і пратурыць. || аднакратны дзеяслоў: турнуць.
Турэмшчык
назоўнік | мужчынскі род
1. Наглядчык у турме.

2. пераноснае значэнне: Той, хто папірае свабоду і дэмакратыю. || жаночы род: турэмшчыца.
2009–2019. Беларусь, Менск.