РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Тухліна
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Пратухлыя, сапсаваныя прадукты, а таксама непрыемны пах ад іх.
Тухлы
прыметнік
Пратухлы, з непрыемным пахам. Тухлая рыба. || назоўнік: тухласць.
Тухляціна
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Пратухлыя прадукты, а таксама пах ад такіх прадуктаў.
Тухнуць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Пераставаць гарэць, свяціць; гаснуць. Агонь тухне. Свечка тухне.

2. пераноснае значэнне: Слабець, памяншацца. Надзея тухне. || закончанае трыванне: патухнуць, атухнуць і стухнуць.
Тухнуць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Загніваць і непрыемна пахнуць; пратухаць. || закончанае трыванне: стухнуць.
Туці
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае | спецыяльны тэрмін
Выкананне музычнага твора ўсім саствам аркестра, хору.
Туш
назоўнік | мужчынскі род
Кароткае музычнае прывітанне ў гонар каго-н. Сыграць т.
Туш
назоўнік | жаночы род
Чорная ці каляровая фарба для чарчэння, малявання або пісьма. Пісаць тушшу. || прыметнік: тушавы.
Туш
назоўнік | мужчынскі род
Выпадковы дотык да шара пры гульні на більярдзе, што лічыцца за ўдар.
Туша
назоўнік | жаночы род
1. Асвежаванае і выпатрашанае цела забітай жывёліны. Т. авечкі.

2. Пра вялікага, поўнага чалавека (размоўнае неадабральнае). || памяншальная форма: тушка. Т. труса.
2009–2019. Беларусь, Менск.