РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Тушаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Наносіць цені на малюнак, пакрываць тушоўкай, тушшу. || закончанае трыванне: затушаваць. || назоўнік: тушаванне і тушоўка. || прыметнік: тушавальны.
Тушаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Выпадкова дакранацца да більярднага шара, рабіць туш3.
Тушаны
прыметнік
Прыгатаваны варкай у закрытай пасудзіне. Тушанае мяса.
Тушканчык
назоўнік | мужчынскі род
Млекакормячая жывёліна атрада грызуноў з вельмі доўгімі заднімі нагамі і хвастом, якая жыве ў пустынях і стэпах. || прыметнік: тушканчыкавы. Сямейства тушканчыкавых (назоўнік).
Тушонка
назоўнік | жаночы род
Кансерваванае тушанае мяса. Свіная т. || прыметнік: тушоначны.
Тушоўка
назоўнік | жаночы род
1. гл. тушаваць1.

2. Цені, штрыхі, якія наносяцца на малюнак, план, карту і пад. Палажыць тушоўку на малюнак. Густая т.
Тушыльнік
назоўнік | мужчынскі род
1. Прыстасаванне для тушэння вуглёў.

2. Накрыўка для трубы самавара.
Тушыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Спыняць гарэнне чаго-н.; гасіць. Т. касцёр. Т. лямпу.

2. пераноснае значэнне: Аслабляць, памяншаць. Т. спрэчку. Т. злосць. || закончанае трыванне: затушыць, атушыць, абтушыць і патушыць. || назоўнік: тушэнне.
Тушыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Варыць на малым агні ў закрытай пасудзіне. Т. мяса. Т. бульбу. || закончанае трыванне: стушыць і патушыць. || назоўнік: тушэнне.
Тушэ
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае | спецыяльны тэрмін
1. Характар, спосаб дакранання да клавішаў фартэпіяна пры ігры. Мяккае т. Моцнае т.

2. У спорце: укол, удар, нанесены фехтавальшчыкам саперніку ў адпаведнасці з правіламі, а таксама дотык барца абедзвюма лапаткамі да дывана, які абазначае паражэнне барца.
2009–2019. Беларусь, Менск.