РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Туліцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Гарнуцца, прыціскацца да каго-, чаго-н. Дзіця туліцца да маці.

2. пераноснае значэнне: Адчуваць большую прыязнасць да каго-н., быць больш адданым каму-н. Хпопчык больш туліўся да бацькі.

3. Знаходзіць прытулак, прыстанішча дзе-н. у цеснаце. У цеснай хаце тулілася сям 'я з дзевяці чалавек.

4. пераноснае значэнне: Размяшчацца, знаходзіцца дзе-н. у зацішным месцы. Вёска тулілася каля лесу.
Туліць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Гарнуць да сябе з ласкай, пяшчотай. Маці туліла дзяўчынку да грудзей.

2. пераноснае значэнне: Быць прытулкам для каго-, чаго-н. Дес туліў партызан ад немцаў. Густы зараснік туліў старую хатку.
Туляга
назоўнік | мужчынскі і жаночы род
1. Чалавек, які туляецца, пазбягае сустрэч; бадзяга.

2. Баязлівец, нерашучы чалавек (размоўнае).
Туляцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Блукаць, хадзіць без пэўнай мэты; бадзяцца. Усё жыццё туляўся без ніякага занятку.

2. Знаходзіцца дзе-н., хаваючыся ад каго-, чаго-н. Туляўся ў лесе, накуль партызан не знайшоў. || назоўнік: тулянне.
Тумак
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Удар кулаком. Надаваць тумакоў.
Туман
назоўнік | мужчынскі род
1. Згушчэнне дробненькіх кропелек вады або ледзяных крышталікаў у прыземных слаях атмасферы, што робіць паветра непразрыстым. Над лугам слаўся густы т.

2. Непразрыстая заслона дыму, пылу і пад. Махорачны т.

3. пераноснае значэнне: Пра стан няяснасці, змешанасці думак, уяўленняў. Т. у галаве. || прыметнік: туманны.
Туманісты
прыметнік | размоўнае
З частымі або густымі туманамі; туманны. Туманістая восень. Туманістыя ночы. || назоўнік: туманістасць.
Туманіцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Засцілацца, ахутвацца туманам. Удалечыні туманіцца лес.

2. пераноснае значэнне: Пра вочы, погляд, памяць: пазбаўляцца здольнасці добра бачыць, разумець (размоўнае). Галава туманіцца. || закончанае трыванне: затуманіцца.
Туманіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Засцілаць, рабіць нябачным што-н. Дым туманіў неба.

2. пераноснае значэнне: Перашкаджаць добра бачыць або ясна разумець, успрымаць што-н. Слёзы туманілі вочы. Т. галаву. || закончанае трыванне: затуманіць.
Туманнасць
назоўнік | жаночы род
1. гл. туманкы.

2. Густы туман (у 1 знач.).

3. У нашай Галактыцы: воблака разрэджаных газаў і пылу (спецыяльны тэрмін). Галактычныя туманнасці.

4. Па-за нашай Галактыкай: Зоркавая сістэма бачная як туманная плямка (спецыяльны тэрмін). Пазагалактычныя туманнасці. || прыметнік: туманнасны.
2009–2019. Беларусь, Менск.