РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Тупіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Рабіць тупым (у 1 знач.). Т. нож. || закончанае трыванне: затупіць і ступіць.
Тупкі
прыметнік | размоўнае
Цвёрды, утаптаны (пра зямлю, грунт). Тупкае дно ракі.
Тупы
прыметнік
1. Недастаткова навостраны, такі, якім цяжка рэзаць, пілаваць, калоць і пад. Т. нож. Тупая піла.

2. Які не звужаецца або мала звужаецца ў канцы, з закругленым канцом. Туфлі з тупымі насамі.

3. пераноснае значэнне: Разумова абмежаваны, няздольны, някемлівы. Т. вучань.

4. неран. Які прыйшоў у стан атупення; раўнадушны, абыякавы. Тупое паслушэнства.

5. Невыразны, бяздумны. Т. погляд.

6. Не востры, не вельмі адчувальны. Т. боль.

7. Глухі, не рэзкі, не звонкі (пра гукі). Пачуўся т. трэск. || назоўнік: тупасць.
Тур
назоўнік | мужчынскі род
1. Адзін круг танца. Т. вальса.

2. Асобны этап якога-н. спаборніцтва, конкурсу, у якім кожны з удзельнікаў выступае адзін раз. Першы т. чэмпіянату па баскетболу.

3. Этап, частка якой-н. падзеі, мерапрыемства і пад. Першы т. выбараў (пры шматступеннай выбарчай сістэме).
Тур
назоўнік | мужчынскі род
1. Вымерлы дзікі бык, продак буйной рагатай жывёлы.

2. Горны каўказскі казёл.
Тур
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. турыстычны, турысцкі, напр. турбаза, турлагер, турпаход, турпуцёўка.
Тура
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Шахматная фігура, якая мае форму вежы; ладдзя.
Тура
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Шахматная фігура, якая мае форму вежы; ладцзя.
Тураваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Тое, што і уторыць.
Турба
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да турбін, да турбабудавання, напр. турбаагрэгат, турбабудаўнічы, турбабур, турбабурэнне, турбагенератар, турбакампрэсар, турбаракетны, турбаход.
2009–2019. Беларусь, Менск.