РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Турбаэлектраход
назоўнік | мужчынскі род
Электраход, забяспечаны паравой ці газавай турбінай у якасці асноўнага рухавіка. || прыметнік: турбаэлектраходны.
Турбіна
назоўнік | жаночы род
Рухавік, які ператварае кінетычную энергію вады, пары, газу ў механічную работу. Паравая т. || прыметнік: турбінны.
Турбота
назоўнік | жаночы род
1. Заклапочанасць чым-н., неадольнае жаданне ажыццявіць што-н. Турботы яго не памяншаліся.

2. Апека над кім-н., клопат, увага да каго-н. Т. аб дзецях.
Турботлівы
прыметнік | размоўнае
Тое, што і турботны. || назоўнік: турботлівасць.
Турботны
прыметнік
1. Які турбуецца, клапоціцца аб кім-, чым-н. Турботная гаспадыня.

2. Напоўнены рознымі турботамі, неспакойны. Т. дзень. Турботная справа. || назоўнік: турботнасць.
Туркі
назоўнік | мужчынскі род
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Турцыі. || жаночы род: турчанка. || прыметнік: турэцкі.
Туркмены
назоўнік | мужчынскі род
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Туркменістана. || жаночы род: туркменка. || прыметнік: туркменскі.
Турма
назоўнік | жаночы род
1. Месца зняволення, будынак, дзе ўтрымліваюцца асобы, пазбаўленыя волі. Сядзець у турме.

2. Пакаранне зняволеннем. Прайсці праз турму.

3. пераноснае значэнне: Месца, дзе прыгнятаюць, дзе цяжка жывецца.Турма плача па кім (размоўнае неадабральнае) — пра таго, хто заслугоўвае пакаранне. || прыметнік: турэмны.
Турман
назоўнік | мужчынскі род
Голуб асобай пароды, які мае здольнасць куляцца пры палёце.
Турнік
назоўнік | мужчынскі род
Гімнастычны снарад: перакладзіна, гарызантальна ўмацаваная на дзвюх стойках. Практыкаванні на турніку. || прыметнік: турніковы.
2009–2019. Беларусь, Менск.