РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 2 3 4 5 6 7 8
Ты
займеннік
1. Ужыв. пры звароце да блізкай знаёмай асобы або пры грубым, фамільярным звароце. Куды ты паедзеш?

2. Выкарыстоўваецца для абагульненага абазначэння чалавека наогул (размоўнае). Калі ты гаспадар, то глядзі гаспадаркі. З. часціца: Выкарыстоўваецца для выказвання прыкрасці, расчаравання, пагрозы і пад. Гэта табе так не пройдзе. 4. У спалучэнні з выклічнікамі ўжыв. для ўзмацнення экспрэсіўнасці выказвання. Ах ты, дурань!А што ты думаеш (размоўнае) — а чаму б і не зрабіць. На ты з кім — (быць) у такіх адносінах, калі пры звароце адзін да аднаго гаворыць «ты». Ух ты! — выкарыстоўваецца пры выказванні здзіўлення, захаплення і пад.
Тыбетцы
назоўнік | мужчынскі род
Карэннае насельніцтва аднаго з раёнаў Цэнтральнай Азіі — Тыбета. || жаночы род: тыбетка. || прыметнік: тыбецкі.
Тыгель
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
1. Пасудзіна з вогнетрывалага матэрыялу для плаўкі, варкі, нагрэву чаго-н. на моцным агні.

2. Металічная пліта друкарскай машыны для прыціскання паперы да пакрытай фарбай друкарскай формы. || прыметнік: тыгельны.
Тыгр
назоўнік | мужчынскі род
Буйная драпежная млекакормячая жывёліна сямейства кашэчых з паласатай шкурай. || прыметнік: тыгравы і тыгрыны.
Тыграня (тыгранё)
назоўнік | ніякі род
Дзіцяня тыгра.
Тыгрыца
назоўнік | жаночы род
Самка тыгра.
Тыдзень
назоўнік | мужчынскі род
1. Адзінка вылічэння часу, роўная сямі дням, ад панядзелка да нядзелі ўключна. Панядзелак — першы дзень тыдня.

2. Адрэзак часу ў сем дзён, сямідзённы тэрмін. Застаўся т. адпачынку. З. чаго або які. Сем дзён, прысвечаных якому-н. грамадскаму мерапрыемству, прапагандзе чаго-н. і пад. Т. паэзіі. || прыметнік: тыднёвы.
Тыкацца
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Тыцкаць мордай у што-н. Кот бегаў, тыкаўся мордай у плот.

2. Мітусліва рухацца, стараючыся пранікнуць куды-н. Т. ва ўсе дзверы. || закончанае трыванне: ткнуцца. || назоўнік: тыканне.
Тыкацца
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Звяртацца да каго-н. на «ты». || назоўнік: тыканне.
Тыкаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Поркаць чым-н. у што-н. Т. кіем у зямлю.

2. Утыкаць, усоўваць у што-н. Т. кнопкі ў сцяну.

3. Падносіць блізка, паказваць на каго-, што-н. Т. пальцам у кожную літару.

4. пераноснае значэнне: Уключаць, накіроўваць (размоўнае неадабральнае). Т. ва ўсе камісіі.

5. пераноснае значэнне: Пастаянна напамінаць, гаварыць аб кім-, чым-н., упікаць чым-н., папракаць (размоўнае неадабральнае). Тыкаць носам (размоўнае неадабральнае) — звяртаць чыю-н. увагу на што-н. (віну, учынак і пад.; звычайна ў грубай форме). Тыкаць у нос каму (кагошто) або кім-чым (размоўнае неадабральнае) — тое, што і тыкаць1 (у 5 знач.). || закончанае трыванне: ткнуць і тыкнуць. || незакончанае трыванне: патыкаць. || назоўнік: тыканне.
2009–2019. Беларусь, Менск.