РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Тэа
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да тэатра, напр. тэаагляд, тэарэвю.
Тэагонія
назоўнік | мужчынскі род
Міфы аб паходжанні і радаслоўнай багоў.
Тэадаліт
назоўнік | мужчынскі род
Геадэзічны і астранамічны вугламерны інструмент. || прыметнік: тэадалітны.
Тэакратыя
назоўнік | жаночы род
Форма кіравання, пры якой палітычная ўлада належыць духавенству. || прыметнік: тэакратычны.
Тэалогія
назоўнік | жаночы род
Тое, што і багаслоўе. || прыметнік: тэалагічны.
Тэарэма
назоўнік | жаночы род
Матэматычнае палажэнне, правільнасць якога ўстанаўліваецца доказам.
Тэарэтызаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Займацца тэарэтычнымі пытаннямі, ствараць тэорыю (у 1 і 2 знач.).

2. Абстрактна разважаць на тэарэтычныя тэмы без карысці для справы. || назоўнік: тэарэтызаванне.
Тэарэтык
назоўнік | мужчынскі род
1. Чалавек, які займаецца тэарэтычнымі пытаннямі ў якой-н. галіне ведаў. Фізік-т.

2. Чалавек з тэарэтычным (у 3 знач.) складам розуму.
Тэарэтычны
прыметнік
1. гл. тэорыя.

2. Які мае адносіны да тэорыі, заснаваны на тэорыі. Т. семінар.

3. Схільны, здольны да занятку тэорыяй. Т. розум. || назоўнік: тэарэтычнасць.
Тэасоф
назоўнік | мужчынскі род
Прыхільнік, паслядоўнік тэасофіі. || жаночы род: тэасофка.
2009–2019. Беларусь, Менск.