РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Тэорыя
назоўнік | жаночы род
1. Вучэнне, сістэма навуковых прынцыпаў, ідэй, якія абагульняюць практычны вопыт і адлюстроўваюць заканамернасці прыроды, грамадства, мыслення. Т. пазнання.

2. Сукупнасць абагульненых палажэнняў, што ўтвараюць навуку або раздзел якой-н. навукі, а таксама сукупнасць правіл у галіне якога-н. майстэрства. Лінгвістычная т. Т. шахматнай гульні.

3. Думка, погляды, меркаванні, якія склаліся ў каго-н. на што-Н: (размоўнае). У яго свая т. наконт гэтага пытання. || прыметнік: тэарэтычны. Тэарэтычнае мовазнаўства.
Тэпаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Ісці, робячы частыя крокі.

2. Ісці, хадзіць наогул. Нехта тэпае па двары.

3. Пра дзяцей: пачынаць хадзіць, хадзіць няўпэўнена. Хлопчык ужо пачынае т. || назоўнік: тэпанне.
Тэпці
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Від лёгкага хатняга абутку, часцей дзіцячага. || памяншальная форма: тэпцік.
Тэр'ер
назоўнік | мужчынскі род
Агульная назва парод сабак, якія выкарыстоўваюцца для палявання на невялікіх жывёлін, што жывуць у норах, і для барацьбы з грызунамі.
Тэракота
назоўнік | жаночы род
Абпаленая высокаякасная каляровая (жоўтая або чырвоная) ганчарная гліна, а таксама (зборны назоўнік) абпаленыя непаліваныя вырабы з гэтай гліны. || прыметнік: тэракотавы. Т. колер (чырванаватакарычневы).
Тэрапеўт
назоўнік | мужчынскі род
Урач, спецыяліст па тэрапіі.
Тэрапія
назоўнік | жаночы род
1. Лячэнне ўнутраных хвароб лякарствамі, сывараткамі, электрычнасцю і іншымі нехірургічнымі метадамі.

2. Раздзел медыцыны, прысвечаны такому лячэнню ўнутраных хвароб і іх прафілактыцы. || прыметнік: тэрапеўтычны.
Тэрарызаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
1. Застрашыць (страшыць) тэрорам, расправай, забойствам.

2. Прывесці (прыводзіць) у страх, запалохаць (запалохваць) чым-н. (размоўнае). Т. сваімі паводзінамі. || назоўнік: тэрарызаванне.
Тэрарызм
назоўнік | мужчынскі род
Палітыка і практыка тэрору (у 1 знач.). || прыметнік: тэрарыстычны.
Тэрарый
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяльнае памяшканне для ўтрымання земнаводных і паўзуноў.
2009–2020. Беларусь, Менск.