РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Тэрарыст
назоўнік | мужчынскі род
Прыхільнік або ўдзельнік актаў індывідуальнага тэрору. || жаночы род: тэрарыстка. || прыметнік: тэрарысцкі.
Тэраса
назоўнік | жаночы род
1. Летняя адкрытая (без сцен) прыбудова да дома. Крытая т. (са стрэшкай на слупах). Зашклёная т.

2. Гарызантальны ўступ зямной паверхні (на схілах) у выглядзе пляцоўкі. Бераг спускаецца тэрасамі.
Тэрма
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.: 1) які мае адносіны да тэмпературы (у 1 знач.), напр. тэрмабаракамера, тэрмаграма, тэрмадынаміка, тэрмарэгуляванне; 2) які мае адносіны да цеплаты, цяпла, напр. тэрмаактыўны, тэрмаакумуляцыя, тэрмагенератар, тэрмаграфія, тэрматэрапія, тэрмахімія; 3) які мае адносіны да высокай тэмпературы (у 1 знач.), напр. тэрмабарометр, тэрмазварванне, тэрмасклейванне, тэрмаядзерны.
Тэрмадынаміка
назоўнік | жаночы род
Раздзел фізікі, які вывучае законы цеплавога руху і яго ўплыў на ўласцівасці фізічных цел. || прыметнік: тэрмадынамічны.
Тэрмас
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяльная пасудзіна для захоўвання змесціва пры пастаяннай тэмпературы. Кава ў тэрмасе. || прыметнік: тэрмасны. Т. корак.
Тэрмастат
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Прыбор для падтрымання пастаяннай тэмпературы. || прыметнік: тэрмастатны.
Тэрмаўстойлівы
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Які вытрымлівае высокую тэмпературу. Тэрмаўстойлівая пластмаса. || назоўнік: тэрмаўстойлівасць.
Тэрмаядзерны
прыметнік
Які адносіцца да ядзерных рэакцый пры звышвысокіх тэмпературах. Тэрмаядзерная рэакцыя.
Тэрмін
назоўнік | мужчынскі род
1. Пэўны адрэзак часу, адведзены для чаго-н. Закончыць работу ў месячны т.

2. Вызначаны час, дата, да наступлення якой або пасля якой павінна што-н. адбыцца, закончыцца. Набліжаўся т. уступных экзаменаў.
Тэрмін
назоўнік | мужчынскі род
Слова або словазлучэнне, якое дакладна абазначае пэўнае паняцце якой-н. спецыяльнай галіны навукі, тэхнікі, мастацтва і пад. Тэхнічны т. Мовазнаўчы т.
2009–2020. Беларусь, Менск.