РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Тэўтоны
назоўнік | мужчынскі род
Агульная назва старажытнагерманскіх плямёнаў. || прыметнік: тэўтонскі. Т. ордэн.
Тэфтэлі
назоўнік
Ежа з мяснога фаршу ў выглядзе шарыкаў.
Тэх
прыстаўка
Скарачэнне ў знач. тэхнічны, напр. тэхвучоба, тэхперсанал, тэхпрапаганда.
Тэхмінімум
назоўнік | мужчынскі род
Сукупнасць ведаў, вопыту ў якой-н. галіне тэхнікі, неабходных для авалодання якой-н. прафесіяй. Здаць т.
Тэхна
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. тэхналагічны, напр. тэхнакантроль, тэхнакіраўнік.
Тэхнакрат
назоўнік | мужчынскі род
Прадстаўнік тэхнакратыі.
Тэхнакратыя
назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік
Высокакваліфікаваныя спецыялісты ў галіне тэхнікі, якія ўдзельнічаюць у кіраванні вытворчасцю і ў ажыццяўленні ўрадавай эканамічнай палітыкі. || прыметнік: тэхнакратычны.
Тэхналогія
назоўнік | жаночы род
Сукупнасць вытворчых метадаў і працэсаў у пэўнай галіне вытворчасці, а таксама навуковае апісанне спосабаў вытворчасці. Т. нарацоўкі металаў. || прыметнік: тэхналагічны. Т. працэс.
Тэхнік
назоўнік | мужчынскі род
1. Спецыяліст з сярэдняй тэхнічнай адукацыяй.

2. Спецыяліст у галіне тэхнікі, тэхнічных навук.
Тэхніка
назоўнік | жаночы род
1. Кола навук, звязаных з вывучэннем і стварэннем сродкаў вытворчасці, прылад працы. Навука і т.

2. Сукупнасць сродкаў працы, ведаў і дзейнасці, што служаць для стварэння матэрыяльных каштоўнасцей. Авалодаць тэхнікай.

3. Сукупнасць прыёмаў, што выкарыстоўваюцца ў якой-н. галіне дзейнасці або мастацтве. Музычная т. Т. справаводства.

4. зборны назоўнік: Машыны, розныя прылады той ці іншай галіны вытворчасці. Рамонт тэхнікі. Ваенная т. || прыметнік: тэхнічны.
2009–2020. Беларусь, Менск.