РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Тэкстолаг
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст у галіне тэксталогіі.
Тэкстоўка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Кароткі тлумачальны подпіс пад малюнкам, здымкам, карыкатурай. Ён умеў пісаць з'едлівыя тэкстоўкі.
Тэкстуальны
прыметнік
Які дакладна, літаральна перадае тэкст, даслоўны. Тэкстуальнае супадзенне. || назоўнік: тэкстуальнасць.
Тэкстура
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Асаблівасці будовы цвёрдага рэчыва, абумоўленыя характарам размяшчэння яго састаўных частак (крышталяў, зерняў, слаёў). Т. горных парод.
Тэкстыль
назоўнік | мужчынскі род | зборны назоўнік
Агульная назва ткацкіх вырабаў з натуральных і штучных валокнаў, а таксама пража і сыравіна для іх. || прыметнік: тэкстыльны. Тэкстыльная прамысловасць.
Тэкстыльшчык
назоўнік | мужчынскі род
Работнік тэкстыльнай прамысловасці. || жаночы род: тэкстыльшчыца.
Тэктоніка
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
1. Будова якога-н. участка зямной кары.

2. Раздзел геалогіі, які вывучае структуру зямной кары ў сувязі з яе рухамі і дэфармацыямі.

3. У архітэктуры: тое, што і архітэктоніка. || прыметнік: тэктанічны.
Тэле
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.: 1) які мае адносіны да тэлебачання, напр. тэлевяшчанне, тэлеантэна, тэлевежа, тэлемастацтва, тэленарыс, тэлеперадача, тэлерэклама, тэлерэнартаж, тэлеўрок; 2) які мае адносіны да тэлевізара, тэлевізараў, напр. тэлеатэлье (па рамонту тэлевізараў), тэлерадыёла (тэлевізар, аб'яднаны з радыёлай); 3) які мае адносіны да работы, што рэгулюецца з далёкай адлегласці рознымі сродкамі сувязі, напр. тэлевымярэнне, тэлекіраванне, тэлеметрыя, тэлемеханіка, тэлемеханічны, тэлесігналізацыя.
Тэлеаб'ектыў
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Аб'ектыў фотаабо кінаапарата для здымкі аддаленых аб'ектаў.
Тэлеалогія
назоўнік | жаночы род
Вучэнне, паводле якога ўсё ў свеце ажыццяўляецца ў адпаведнасці з папярэдне вызначанай богам або прыродай мэтай. || прыметнік: тэлеалагічны.
2009–2020. Беларусь, Менск.