РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 126
Таксікаман
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, схільны да таксікаманіі. || жаночы род: таксікаманка. || прыметнік: таксікаманскі.
Таксікаманія
назоўнік | жаночы род
Хвароба, якая выражаецца ў цязе да ўжывання некаторых таксічных для арганізма рэчываў, прэпаратаў.
Таксікоз
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Нездаровы стан арганізма пры атручванні таксінамі.
Таксіколаг
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Спецыяліст у галіне таксікалогіі.
Таксін
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Ядавітае рэчыва, якое ўтвараецца мікраарганізмамі, а таксама некаторымі жывёламі і раслінамі. || прыметнік: таксічны.
Таксіроўшчык
назоўнік | мужчынскі род
Служачы, які займаецца таксіроўкай грузаў. || жаночы род: таксіроўшчыца.
Таксіст
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Вадзіцель таксі. || жаночы род: таксістка. || прыметнік: таксісцкі.
Таксічны
прыметнік
1. гл. таксін.

2. Які ўтрымлівае таксіны. || назоўнік: таксічнасць. Т. адпрацаваных газаў.
Таксометр
назоўнік | мужчынскі род
Механічны лічыльнік у таксі для ўліку яго работы і паказання кошту аплаты за праезд.
Такт
назоўнік | мужчынскі род
1. Метрычная музыкальная адзінка — кожная з роўных па працягласці долей, на якія дзеліцца музычны твор па ліку метрычных націскаў у ім. Прайграць восем тактаў.

2. Рытм якога-н. руху, дзеяння. Адбіць т.

3. Частка рабочага цыкла якога-н. механізма (спецыяльны тэрмін). Т. поршня паравой машыны. || прыметнік: тактавы.
2009–2019. Беларусь, Менск.