РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 126
Талер
назоўнік | мужчынскі род
Старажытная нямецкая залатая і сярэбраная манета.
Талерантны
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Цярпімы. || назоўнік: талерантнасць.
Талерачнік
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Музыкант, які іграе на талерках (у 2 знач.).
Талерка
назоўнік | жаночы род
1. Сталовая пасуда круглай формы з шырокім дном і прыўзнятымі краямі. Набор талерак. Глыбокая т.

2. множны лік: Ударны музычны інструмент — два металічныя дыскі. || памяншальная форма: талерачка.
Талі
назоўнік | спецыяльны тэрмін
Сістэма блокаў для падымання грузаў на судне. || прыметнік: талевы.
Талісман
назоўнік | мужчынскі род
Паводле народных уяўленняў: прадмет, які прыносіць яго ўладальніку шчасце, удачу.
Талія
назоўнік | жаночы род
Найбольш вузкая частка тулава паміж грудзьмі і жыватом, а таксама частка аддзення, якая аблягае гэтае месца. Пінжак, звужаны ў таліі.
Талкаваць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. з кім-чым, пра каго-што, аб кім-чым і без дапаўнення. Гутарыць, весці гаворку. Мужчыны талкавалі пра нарыхтоўку кармоў.

2. Растлумачыць што-н. Колькі не талкавалі яму — нічога не мог зразумець. || назоўнік: талкаванне.
Талковы
прыметнік
1. Разумны, кемлівы; дзелавіты. Т. работнік.

2. Ясны, зразумелы, пераканаўчы. Талковае выступленне. || назоўнік: талковасць.
Талмуд
назоўнік | мужчынскі род
У іудзейскай рэлігіі: звод тлумачэнняў Старога запавету і прадпісанні (рэлігійныя, маральныя, бытавыя), заснаваныя на гэтых тлумачэннях. || прыметнік: талмудысцкі і талмудычны.
2009–2019. Беларусь, Менск.