РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 ... 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126
Тэхніцызм
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Празмернае захапленне тэхнічным бокам якой-н. справы на шкоду яе сутнасці.
Тэхнічка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
1. Работніца, якая прыбірае памяшканне; прыбіральшчыца.

2. Машына тэхнічнай дапамогі.
Тэхнічны
прыметнік
1. гл. тэхніка.

2. Які мае адносіны да работы машын і механізмаў; звязаны з абслугоўваннем тэхнікі якой-н вытворчасці. Тэхнічныя навыкі, прыёмы.

3. Які падлягае выкарыстанню або апрацоўцы ў прамысловасці. Тэхнічная вада.

4. Які выконвае розныя дапаможныя работы ў якой-н. справе, не адказны. Т. сакратар.

5. Які вызначаецца высокай тэхнікай, майстэрствам (у спорце, мастацтве). Т. футбаліст. || назоўнік: тэхнічнасць.
Тэхнолаг
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па тэхналогіі вытворчасці.
Тэхрэд
назоўнік | мужчынскі род
Скарачэнне: тэхнічны рэдактар — работнік выдавецтва, які займаецца паліграфічным афармленнем выдання. || прыметнік: тэхрэдаўскі.
2009–2019. Беларусь, Менск.