РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 126
Там
прыслоўе | часціца
1. прыслоўе: У тым месцы, не тут. Тут сонца свеціць, а т. дождж ідзе.

2. прыслоўе: Потым, затым, далей. Т. пабачым, што трэба рабіць. З. часціца: У спалучэнні з займеннікам «які» і прыслоўямі «дзе», «калі», «куды» ужыв. для ўзмацнення адмаўлення чаго-н., указання на немагчымасць здзейсніць што-н. (размоўнае). Дзе т. тая дарога! Балота адно. Якія т. грошы! Дзе т.! 4. часціца: Ужыв. ў пабуджальных сказах для ўзмацнення пабуджальнасці (размоўнае). Пастарайся т. хутчэй закончыць работу.
Там-сям
прыслоўе | размоўнае
Дзе-нідзе, у розных месцах, сям-там. Неба было воблачнае, толькі там-сям праглядвалі зоркі.
Тамагаўк
назоўнік | мужчынскі род
Ударная кідальная зброя паўночнаамерыканскіх індзейцаў.
Тамада
назоўнік | мужчынскі род
Асоба, якая вядзе банкет.
Тамат
назоўнік | мужчынскі род
1. Тое, што і памідор.

2. Паста, соўс з памідораў. Рыба ў тамаце. || прыметнік: таматны. Т. сок.
Тамашні
прыметнік | размоўнае
Які знаходзіцца там, у тым месцы, у той мясцовасці, пра якую ідзе гаворка; не тутэйшы. Тамашнія жыхары.
Тамбур
назоўнік | мужчынскі род
1. Прыбудова каля ўваходных дзвярэй, якая засцерагае ад халоднага паветра.

2. Закрытая пляцоўка пасажырскага чыгуначнага вагона.

3. Цыліндрычная або шматгранная верхняя частка будынка, якая падтрымлівае купал (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: тамбурны.
Тамбур
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Род вышывання або вязання вочка ў вочка. || прыметнік: тамбурны. Тамбурная іголка.
Тамбурмажор
назоўнік | мужчынскі род
1. Дырыжор, які задае рытм ваеннаму аркестру на маршы.

2. Жазло, якім дырыжор задае рытм духавому аркестру на маршы. || прыметнік: тамбурмажорскі.
Тамбурын
назоўнік | мужчынскі род
1. Ударны народны музычны інструмент, род бубна.

2. Барабан з падоўжаным корпусам.
2009–2019. Беларусь, Менск.