РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 126
Таміцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Зморвацца, прыставаць ад цяжкай, непасільнай працы.

2. Мучыцца, пакутаваць ад чаго-н. Т. ў палоне. Т. ў чаканні.

3. Вытрымлівацца пры пэўных умовах для набыцця неабходных якасцей (спецыяльны тэрмін). || закончанае трыванне: стаміцца і утаміцца. || назоўнік: тамленне.
Таміць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Мучыць, знясільваць (цяжкай працай, хадой і пад.).

2. Прычыняць фізічныя або маральныя пакуты.

3. Парыць у закрытай пасудзіне для атрымання неабходных якасцей (спецыяльны тэрмін). Т. тытунь. || назоўнік: тамленне.
Тамлівы
прыметнік
Такі, які стамляе, знясільвае, зморвае. Тамлівая дарога. || назоўнік: тамлівасць.
Таможнік
назоўнік | мужчынскі род
Служачы таможні.
Таможня
назоўнік | жаночы род
Установа, якая ажыццяўляе кантроль над правозам тавараў цераз граніцу і займаецца зборам пошлін за такі правоз. || прыметнік: таможны. Таможная пошліна.
Тампак
назоўнік | мужчынскі род
Сплаў медзі з цынкам. || прыметнік: тампаковы.
Тампанаваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне
Увесці (уводзіць) тампон (тампоны) у рану. || назоўнік: тампанацыя, тампанада і тампанаванне.
Тампанаж
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Запаўненне цэментам трэшчын, расколін у горных пародах, каб прадухіліць прасочванне вады з іх у буравыя свідравіны. || прыметнік: тампанажны.
Тампон
назоўнік | мужчынскі род
Кавалачак стэрыльнай марлі або ваты, які ўводзіцца ў рану або поласць для спынення крывацёку або для выдалення гною.
Тамтам
назоўнік | мужчынскі род
Ударны музычны інструмент, разнавіднасць гонга.
2009–2019. Беларусь, Менск.