РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 126
Таму
прыслоўе
1. Па гэтай прычыне, вось чаму. Месяц схаваўся за хмарку, т. і пацямнела.

2. Для таго, з гэтай мэтай. Пагаворым, я ж т. і зайшоў да цябе. З. у знач. выніковага злучнік Ужыв. для падпарадкавання даданых выніковых сказаў з прычынным адценнем (звычайна ў спалучэнні са злучнікам або часціцай «і»). 4. Уваходзіць у склад састаўнога прычыннага злучніка «таму што». Не быў на рабоце, т. што захварэў.
Танаж
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
1. Водазмяшчэнне судна ў тонах.

2. Грузападымальнасць транспартных сродкаў, транспарту ў тонах. Т. вагона.
Танальнасць
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
1. Вышыня гукаў ладу, якая вызначаецца становішчам галоўнага тону (першай ступені гамы).

2. Асноўны колер, каларыт, спалучэнне тонаў у карціне.

3. пераноснае значэнне: Асноўная эмацыянальная настроенасць у мастацкім творы. Аптымістычная т. паэмы.
Танбур (тамбур)
назоўнік | мужчынскі род
Усходні струнны шчыпковы музычны інструмент грушападобнай формы.
Танга
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
Парны танец чатырохдольнага такта, які складаецца з шэрага адвольных па, а таксама музыка да гэтага танца. Аргенцінскае т.
Тангенс
назоўнік | мужчынскі род
Трыганаметрычная функцыя, роўная адносінам сінуса да косінуса.
Тангенсоіда
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Крывая лінія, якая графічна паказвае змяненне тангенса ў залежнасці ад змянення вугла.
Тандэм
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Машына, механізм, у якім аднародныя ўстройствы размешчаны паслядоўна на адной восі. Веласіпед-т. (здвоены, двухмесны).
Тандэт
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Танная, недабраякасна зробленая рэч. || прыметнік: тандэтны. Тандэтная работа.
Танема
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Націск як сэнсаадрознівальная адзінка.
2009–2019. Беларусь, Менск.