РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 126
Танец
назоўнік | мужчынскі род
1. Від мастацтва, у якім стварэнне мастацкіх вобразаў дасягаецца сродкамі пластычных і рытмічных рухаў цела чалавека. Тэорыя танца.

2. Сукупнасць такіх рухаў пэўнага тэмпу і формы, якія выконваюцца ў такт музыкі, а таксама музычны твор у рытме і стылі такіх рухаў. Беларускі народны т. З. множны лік: Гулянка з музыкай і танцамі; вечарынка. Кожную суботу ў клубе былі танцы.Ні да танца, ні да ружанца (размоўнае неадабральнае) — пра няўмелага, ні на што не здатнага чалавека. || прыметнік: танцавальны.
Танзіліт
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Запаленне міндалін. Хранічны т.
Танзура
назоўнік | жаночы род
Выбрытае месца на макаўцы галавы ў духоўных каталіцкіх асоб.
Танізаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Падняць (падымаць) тонус у каго-, чаго-н. || назоўнік: танізацыя.
Танін
назоўнік | мужчынскі род
Рэчыва, якое знаходзіцца ў некаторых раслінах і мае дубільныя і вяжучыя ўласцівасці (выкарыстоўваецца ў медыцыне і тэхніцы). || прыметнік: танінавы.
Таніраваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне
1. Надаць (надаваць) поўнае гучанне музычнаму або маўленчаму тэксту (пры спяванні, чытанні і пад.).

2. Пакрыць (пакрываць) фарбай што-н. да патрэбнага тону; зрабіць (рабіць) дэкаратыўную аддзелку з мэтай імітацыі. || назоўнік: таніраванне і таніроўка.
Таніць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Рабіць больш тонкім.
Танічны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Заснаваны на адпаведным чаргаванні націскных і ненаціскных складоў у вершаскладанні. Танічнае вершаскладанне.
Танічны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Які мае адносіны да тонусу арганізма, асобных яго органаў. Т. рэфлекс.
Танк
назоўнік | мужчынскі род
Баявая браніраваная машына на гусенічным хаду, з вялікай праходнасцю, узброеная пушкай і кулямётамі, устаўленымі ў рухомай гарматнай вежы. || прыметнік: танкавы. Танкавая калона.
2009–2019. Беларусь, Менск.