РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 126
Танк
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Спецыяльна абсталяваны рэзервуар для захоўвання і транспарціроўкі вадкасцей.
Танка
прыстаўка
Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «тонка...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. танкадзюбы, танкалісты, танканогі, танкаплёначны, танкарунны, танкаскуры, танкаслойны, танкастволы, танкасценны, танкашыі.
Танка
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да танка1, напр. танкабудаванне, танкабудаўнічы, танкаваджэнне, танкадром, танкашлем.
Танкаваты
прыметнік
Трохі тонкі; танчэйшы, чым трэба. Танкаватая тканіна.
Танкагубы
прыметнік
З тонкімі губамі.
Танкадром
назоўнік | мужчынскі род
Участак мясцовасці, абсталяваны для выпрабавання танкаў і іншых гусенічных машын, а таксама для абучэння танкістаў.
Танканогі
прыметнік
З тонкімі нагамі. Т. бусел.
Танкапрад
назоўнік | мужчынскі род
Род матыля.
Танкарунны
прыметнік
З тонкім руном. Танкарунныя авечкі. || назоўнік: танкаруннасць.
Танкаскуры
прыметнік
З тонкай скурай, лупінай. Танкаскурыя апельсіны. || назоўнік: танкаскурасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.