РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 126
Танкіст
назоўнік | мужчынскі род
Ваеннаслужачы танкавых войск. || прыметнік: танкісцкі.
Танклявы
прыметнік
Не зусім тонкі, танкаваты. || назоўнік: танклявасць.
Таннець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Станавіцца таннейшым. Абутак не таннее. || закончанае трыванне: патаннець.
Танны
прыметнік
1. Які мала каштуе, недарагі. Танная тканіна.

2. пераноснае значэнне: Які не мае каштоўнасці, пусты. Танная слава. || назоўнік: таннасць.
Тантал
назоўнік | мужчынскі род
Цвёрды тугаплаўкі метал светла-шэрага колеру. || прыметнік: танталавы.
Танталаў
прыметнік
Танталавы мукі — нясцерпныя мукі ад усведамлення блізкасці жаданай мэты і немагчымасці яе дасягнення [ад імя героя грэч. міфалогіі Тантала, асуджанага вечна мучыцца ад голаду і смагі].
Тануць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Апускацца пад ваду на дно пад уздзеяннем сілы цяжару, а таксама гінуць, апускаючыся на дно. Карабель тоне.

2. у чым. Апускацца ў што-н. мяккае, вязкае і пад.; засядаць, вязнуць у чым-н. Т. у гразі. Т. у снезе.

3. пераноснае значэнне: Станавіцца малапрыкметным сярод чаго-н. Хацінкі танулі ў зеляніне садоў. || закончанае трыванне: патануць.
Танц
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. танцавальны, напр. танцверанда, танцгрупа, танцгурток, танцзала, танцпляцоўка.
Танцаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Выконваць танец; умець выконваць танцы. І Халімон танцуе, калі яму шанцуе (прыказка). Т. вальс.

2. пераноснае значэнне: Не стаяць на месцы, грацыёзна пераступаць з нагі на нагу (пра коней). || закончанае трыванне: станцаваць.
Танцзала
назоўнік | жаночы род
Зала, прыстасаваная для танцаў.
2009–2019. Беларусь, Менск.