РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 126
Тапанімія
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Тое, што і тапаніміка (у 1 знач.). || прыметнік: тапанімічны.
Тапарышча
назоўнік | ніякі род
Ручка тапара. Бярозавае т.
Тапатаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Тое, што і тупацець. || назоўнік: тупатанне.
Тапачкі (тапкі)
назоўнік | жаночы род
Лёгкія туфлі без абцасаў. Спартыўныя т.
Тапелец
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які ўтапіўся або топіцца.
Тапёр
назоўнік | мужчынскі род | устарэлае
Музыкант, які іграў за грошы на танцавальных вечарах. || жаночы род: тапёрка.
Тапінамбур
назоўнік | мужчынскі род
Шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных з прыдатнымі для яды клубнямі; земляная груша.
Тапір
назоўнік | мужчынскі род
Буйная няпарнакапытная млекакормячая жывёліна трапічных лясоў з выцягнутымі ў невялікі хобат верхняй губой і носам. Сямейства тапіраў.
Тапіцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Пазбаўляць сябе жыцця, кінуўшыся ў ваду.

2. Пагружацца ў што-н. вязкае, зыбкае; вязнуць, засядаць у чым-н. || закончанае трыванне: утапіцца. || назоўнік: тапленне.
Тапіцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Награваючыся, станавіцца мяккім, вадкім. Воск топіцца. || назоўнік: тапленне.
2009–2020. Беларусь, Менск.