РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 126
Тапіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Прымушаць тануць. Т. варожыя караблі.

2. пераноснае значэнне: Губіць, нішчыць, нагаворваючы на каго-н. (размоўнае).

3. пераноснае значэнне: Заглушаць у сабе (думкі, пачуцці і пад.) (размоўнае). Т. гора ў працы. || закончанае трыванне: патапіць і утапіць. || назоўнік: патапленне і тапленне.
Тапіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Награваючы, расплаўляць. Т. воск. || назоўнік: тапленне.
Тапляк
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Бервяно, палена, якое затанула пры сплаве. Рэчка завалена таплякамі.
Тапограф
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст у галіне тапаграфіі (у 1 знач.), па тапаграфічнай здымцы.
Таполя (топаль)
назоўнік | мужчынскі і жаночы род
Дрэва сямейства вярбовых з высокім і моцным ствалом. || прыметнік: таполевы. Т. пух.
Тапонім
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Уласная назва якога-н. геаграфічнага аб'екта (населенага пункта, ракі, возера і пад.). Тапонімы Міншчыны.
Тапор
назоўнік | мужчынскі род
Прылада для сячэння ў выглядзе насаджанай на драўляную ручку металічнай лопасці з вострым лязом з аднаго боку і абухом з другога. З лесу даносіўся стук тапара.Хоць тапор вешай (размоўнае) — аб цяжкім, нясвежым паветры ў памяшканні. || памяншальная форма: тапорык. || прыметнік: тапорны.
Тапорны
прыметнік
1. гл. тапор.

2. пераноснае значэнне: Грубы, нязграбны, як тапаром зроблены. Тапорная мэбля. || назоўнік: тапорнасць.
Таптацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Пераступаць з нагі на нагу на адным месцы.

2. пераноснае значэнне: Рабіць што-н., не дасягаючы мэты, без належных вынікаў (размоўнае). || назоўнік: таптанне.
Таптаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Прымінаць нагамі. Т. траву.

2. Наязджаючы канём, збіваць з ног, душыць, калечыць.

3. Ступаючы, пэцкаць нагамі (размоўнае). Т. падлогу.

4. Збіваць, зношваць абутак. Т. боты.

5. пераноснае значэнне: Пагарджаючы, груба зневажаць, уніжаць. Т. чалавечую годнасць. || закончанае трыванне: патаптаць і стаптаць. || назоўнік: таптанне.
2009–2020. Беларусь, Менск.