РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 126
Таптун
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Той, хто топчацца без справы, марудна робіць што-н. || жаночы род: таптуха.
Таптуха
назоўнік | жаночы род
1. гл. таптун.

2. Адзін з відаў рыбалоўнай сеткі (абласное).
Тапчак
назоўнік | мужчынскі род
Род коннага прывода.
Тапчан
назоўнік | мужчынскі род
Шырокая лаўка, звычайна са спінкай, для сядзення або для спання. Спаць на тапчане. || памяншальная форма: тапчанок.
Тапырыцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Падымацца ўверх, тарчма (пра валасы, шэрсць і пад.).

2. пераноснае значэнне: Быць незадаволеным чым-н.; упарціцца. || закончанае трыванне: устапырыцца.
Тапырыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Паднімаць, ставіць тарчма, натапырваць (валасы, шэрсць, вушы і пад.). || закончанае трыванне: устапырыць.
Тара
назоўнік | жаночы род
Упакоўка, у якой захоўваюцца або перавозяцца тавары, грузы (мяшкі, бочкі, скрынкі і пад.). Шкляная т. || прыметнік: тарны. Т. цэх.
Тарабаніць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Несці што-н. цяжкае, вялікае, грувасткае.

2. Моцна стукаць, грукаць, утвараючы шум. Т. у дзверы.
Тарабарскі
прыметнік
1. Тайнапісны, крыптаграфічны (размоўнае). Тарабарскае пісьмо.

2. пераноснае значэнне: Бяссэнсавы, незразумелы (размоўнае). Тарабарская мова.
Тарабаршчына
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Што-н. бяссэнсавае і незразумелае (пра мову, гаворку).
2009–2020. Беларусь, Менск.