РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 126
Тарабарыць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Займацца пустымі размовамі, балбатаць.
Таракан
назоўнік | мужчынскі род
Насякомае чорнай або рыжай афарбоўкі з доўгімі вусамі, некаторыя віды якога водзяцца ў жыллі чалавека. || прыметнік: тараканавы.
Таран
назоўнік | мужчынскі род
Прамысловая рыба сямейства карпавых, разнавіднасць плоткі. Сушаны т.
Таран
назоўнік | мужчынскі род
1. Старажытная прылада, якой разбівалі крапасныя сцены і якая мела выгляд бервяна з металічным наканечнікам, прымацаваным ланцугамі на перасовачнай вежы.

2. Выступ у насавой падводнай частцы баявога судна для нанясення ўдару па корпусу варожага судна (спецыяльны тэрмін).

3. Прамы ўдар самалёта, танка, карабля, які робіць прабоіну.

4. Нанясенне ўдару носам карабля, вінтом самалёта, пярэдняй часткай танка па варожай машыне ў час бою.

5. Прарыў фронту і глыбокае ўкліньванне ў размяшчэнне войск праціўніка, а таксама ўдарная група, якая выконвае гэты прарыў. Гідраўлічны таран — тэхнічнае збудаванне для пад'ёму вады. || прыметнік: таранны.
Тараніць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Біць тараном2 (у 1 знач.).

2. Разбіваць або прабіваць чым-н.

3. Ісці на таран2 (у 4 знач.).

4. Прарываць фронт праціўніка прыёмам тарана2 (у 5 знач.). || закончанае трыванне: пратараніць.
Тарантас
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяльная дарожная, звычайна крытая павозка на чатырох колах. || прыметнік: тарантасны.
Тарантул
назоўнік | мужчынскі род
Вялікі ядавіты павук.
Тарантэла
назоўнік | жаночы род
Італьянскі народны танец у хуткім тэмпе, а таксама музыка ў рытме гэтага танца.
Тарарам
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Шум, грукат; сварка. Падняць т.
Тарарах
размоўнае
1. гукапераймальнае: Ужыв. для абазначэння моцнага раскацістага гуку.

2. выказнік: Тое, што і трахнуць. Т. кулаком па стале.
2009–2020. Беларусь, Менск.