РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 126
Таварняк
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Таварны поезд.
Таварыскі
прыметнік
1. Які мае адносіны да таварыша (у 1 знач.). Таварыская падтрымка.

2. Шчыры, сяброўскі. Таварыская размова.

3. Кампанейскі, згаворлівы.

4. Які не мае афіцыйнага характару (пра спартыўныя спаборніцтвы). Таварыская сустрэча па футболу.Таварыскі суд — грамадскі суд для разгляду спраў, звязаных з парушэннем дысцыпліны, грамадскага парадку і пад. || назоўнік: таварыскасць.
Таварыства
назоўнік | ніякі род
1. Блізкасць, заснаваная на таварыскіх адносінах. Баявое т. Цаніць дружбу і т.

2. Аб'яднанне людзей для якой-н. мэты, установа, арганізацыя. Т. па ахове прыроды. Спартыўнае т.
Таварыш
назоўнік | мужчынскі род
1. Чалавек, блізкі каму-н. па агульнасці поглядаў, дзейнасці, умовах жыцця і пад. Школьны т.

2. Пры савецкай уладзе (звычайна перад прозвішчам, званнем, назвай прафесіі): зварот да грамадзяніна (у 2 знач.), а таксама яго ўпамінанне, абавязковы зварот ці ўпамінанне ў адносінах да члена камуністычнай або дружалюбнай партыі. Вітаць таварышаў з дружалюбных краін.

3. У назвах службовых асоб — памочнік, намеснік (устарэлае). Т. пракурора. || жаночы род: таварышка.
Таварышаваць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Быць таварышамі з кім-н. || назоўнік: таварышаванне.
Таверна
назоўнік | жаночы род
Невялікі шынок, карчма (у Італіі і некаторых іншых краінах).
Тавот
назоўнік | мужчынскі род
Густая змазка для машын і механізмаў. || прыметнік: тавотны.
Тагасветны
прыметнік
У рэлігійных уяўленнях: незямны, замагільны, пасмяротны.
Тагачасны
прыметнік
1. Які існаваў у мінулым, у тыя часы, пра якія ідзе гаворка.

2. Які адносіцца да аднаго часу, да адной эпохі з кім-, чым-н. || назоўнік: тагачаснасць.
Таджыкі
назоўнік | мужчынскі род
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Таджыкістана. || жаночы род: таджычка. || прыметнік: таджыкскі.
2009–2019. Беларусь, Менск.