РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 126
Тады
прыслоўе
1. У той час, у мінулым, не цяпер. Т. дзеці яшчэ не ўмелі чытаць. Памыў рукі і т. сеў за стол.

2. Пры пэўных умовах, абставінах. Сходзіш у магазін па хлеб, т. толькі можаш ісці гуляць.

3. Ужыв. як суадноснае слова ў галоўным сказе пры даданым часу са злучнік «калі». Калі мне прынясуць кнігу, т. прачытаю.

4. у знач. злучнік: Выкарыстоўваецца ў спалучэнні са злучнікам «як» у даданых часавых супастаўляльных сказах у значэнні: у той час як, не гледзячы на тое што. Мы толькі снедалі, т. як яны ўжо садзіліся абедаць.
Тады-сяды
прыслоўе
Час ад часу, калінікалі, іншы раз.
Тадышні
прыметнік | размоўнае
Які быў тады (у 1 знач.). Тадышнія падзеі.
Таежнік
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які жыве ў тайзе і займаецца таежным промыслам. || жаночы род: таежніца.
Таемнік
назоўнік | мужчынскі род
Шматгадовая травяністая бесхларафільная расліна, якая паразітуе на каранях ляшчыны, вольхі і пад.
Таемны
прыметнік
1. Скрыты, невядомы, непрыкметны для іншых.

2. Загадкавы, невядомы, акружаны тайнай.

3. У якім скрыта тайна1 (у 2 знач.). || назоўнік: таемнасць.
Таз
назоўнік | мужчынскі род
Шырокая і неглыбокая круглая металічная або пластмасавая пасудзіна. Т. для варэння. || памяншальная форма: тазік.
Таз
назоўнік | мужчынскі род
Частка шкілета чалавека і жывёлін — касцявы пояс, які апіраецца на ніжнія (у жывёлін — на заднія) канечнасці і з'яўляецца апорай для пазваночніка. || прыметнік: тазавы. Тазавыя косці.
Тазасцегнавы
прыметнік
Які злучае сцягно з тазавай косцю, які знаходзіцца на месцы іх сутыкнення. Т. сустаў.
Таінства
назоўнік | ніякі род
У хрысціянстве: абрад (хрышчэнне, прычашчэнне, споведзь), які пасылае веруючым цудадзейную сілу, боскую ласку.
2009–2019. Беларусь, Менск.