РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 126
Таіцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Не расказваць чаго-н., скрываючы ад іншых; праяўляць скрытнасць. Гаварыць і не т.

2. Хавацца, скрывацца. Т. пад кустом.

3. Быць, існаваць у кім-, чым-н. у скрытым выглядзе, не праяўляючыся. У душы таілася трывога.
Таіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Трымаць у тайне, скрываць ад іншых што-н. Т. сваё мінулае.

2. Мець, заключаць у сабе што-н. знешне непрыкметнае, яшчэ не выяўленае. Зямля тоіць у сваіх нетрах яшчэ многа невядомага.
Тайга
назоўнік | жаночы род
На поўначы Еўропы, Азіі і Амерыкі: дзікі хваёвы лес. Сібірская т. || прыметнік: таёжны і тайговы.
Тайком
прыслоўе
Употай, непрыкметна. Прабрацца т.
Тайм
назоўнік | мужчынскі род
У спартыўных гульнях: вызначаны адрэзак часу, на працягу якога ідзе гульня. Закончыўся першы т. футбольнага матча.
Тайм-аўт
назоўнік | мужчынскі род
Прадугледжаны правіламі спартыўнай гульні кароткатэрміновы перапынак па просьбе іграка, трэнера. Выкарыстаць тайм-аўт.
Таймень
назоўнік | мужчынскі род
Рыба сямейства ласасёвых, якая водзіцца ў рэках Сібіры, Сахаліна, поўначы еўрапейскай часткі Расіі.
Тайна
назоўнік | жаночы род
1. Тое, што хаваецца ад іншых, што вядома не ўсім; сакрэт. Захаваць тайну. Ваенная т.

2. Тое, што яшчэ не пазнана; скрытая ўнутраная сутнасць з'явы, прадмета. Тайны прыроды.

3. Тое, чым чалавек яшчэ не авалодаў. Т. галактыкі.
Тайнапіс
назоўнік | мужчынскі род
Умоўнае тайнае пісьмо (у старажытных рукапісах), крыптаграфія. || прыметнік: тайнапісны.
Тайнік
назоўнік | мужчынскі род
1. Месца для хавання чаго-н. Хаваць пісталет у тайніку.

2. пераноснае значэнне: Самае запаветнае, патаемнае месца чаго-н. У тайніках душы. || прыметнік: тайніковы.
2009–2019. Беларусь, Менск.