РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 126
Тайны
прыметнік
1. Які з'яўляецца тайнай для каго-н., вядомы нямногім. Тайная сустрэча.

2. Які яшчэ не пазнаны, унутраная сутнасць якога скрытая. Тайныя з'явы прыроды.

3. Загадкавы, таямнічы. Уяго словах адчуваўся т. сэнс.

4. Звязаны з сакрэтнасцю, прызначаны для сакрэтных спраў (устарэлае). Тайная паліцыя. || назоўнік: тайнасць.
Тайфун
назоўнік | мужчынскі род
Ураган вялікай разбуральнай сілы, бывае пераважна ў Паўднёва-Усходняй Азіі і заходняй частцы Ціхага акіяна.
Так
прыслоўе
1. прыслоўе: Такім чынам, а не інакш. Т. трэба рабіць. Ці т. я сказаў?

2. прыслоўе: У такім стане, выглядзе і пад. Мяса трэба есці з хлебам, а не т. Мужчына нёс чамадан, а жанчына ішла т. З. прыслоўе: У такой ступені, да такой ступені, настолькі. Тэта было т. даўно, што ніхто не помніць. Стала т. цёмна, як ноччу. 4. прыслоўе: Без асаблівай прычыны, патрэбы або без пэўнай мэты, без сур'ёзнага намеру. Ён прыйшоў не памагаць, а т. паглядзець. 5. прыслоўе: Правільна, дакладна, сапраўды. Сумленны ён чалавек, гэта т. 6. часціца: Ужыв. ў рэпліках пры адказе для выражэння сцвярджэння, згоды. Верш вывучыў? — Т. Ты любіш маляваць, любіш многа чытаць. Т.? — Т. 7. часціца: Ужыв. ў рэпліцы-адказе з агульным значэннем неакрэсленасці. Як жывеш? —Ды т. 8. часціца: ўказальная. Выкарыстоўваецца ў пачатку сказа для канкрэтызацыі пацвярджэння раней выказанай думкі. Т., цяжка табе будзе пакуль прывыкнеш. 9. часціца: ўзмацняльная. Выкарыстоўваецца для падкрэслівання большай выразнасці таго слова, пры якім яно стаіць. А я т. думаю, што ўсё гэта забудзецца. 10. часціца: абмежавальная. Ужыв. для ўказання на прыблізную колькасць, меру чаго-н., час і пад. Прайшлі т. кіламетраў пяць. Гадоў т. праз дзесяць і не пазнаеш яго, як сустрэнеш. 11. часціца: У спалучэнні з «і» указвае на характар дзеяння. Яблык апетытны, т. і хочацца ўкусіць. 12. злучнік: У спалучэнні са злучнікам «як» выкарыстоўваецца для злучэння аднародных членаў сказа і сказаў з параўнальна-супастаўляльным адценнем. Як дзеці, т. і дарослыя любяць сваю родную мову. За так (размоўнае) — бясплатна, дарма. І так далей — ужыв. ў канцы пералічэння чаго-н. і ўказвае, што пералічэнне можа прадаўжацца. Не так каб (размоўнае) — не вельмі. Не так каб цёпла было, але і не холадна. Не так сабе — з нейкай мэтай, з пэўным намерам. Так і так (размоўнае) — ужыв. замест пераказу, паўтарэння ўжо вядомага, пра што ўжо расказвалася. Так сабе (размоўнае) — для абазначэння невысокай, пасрэднай ацэнкі каго-, чаго-н. Цікавая кніжка? — Так сабе. Так ці інакш (іначай) — ва ўсякім выпадку, як бы не склаліся абставіны. Так ці інакш, я заўтра буду ў вас. Хоць бы і так (размоўнае) — няма нічога асаблівага, дрэннага ў чым-н.
Так-сяк
прыслоўе | размоўнае
1. Нейкім чынам, з пэўнымі намаганнямі. Так-сяк перабраліся на другі бераг рэчкі.

2. у знач. выказніка: Абы-як; без асаблівага жадання. На работу так-сяк, а на ежу мастак (прыказка).
Так-такі
часціца | размоўнае
Аднак, усё-такі, усё ж. Так-такі і не дачакаліся мы яго.
Такаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Пра некаторых птушак: своеасаблівымі рухамі і крыкам падзываць самку. Цецерукі такуюць вясной. || назоўнік: такаванне.
Такавішча
назоўнік | ніякі род
Месца, дзе такуюць птушкі.
Такарнічаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Займацца такарнай справай. || назоўнік: такарнічанне.
Такарны
прыметнік
Звязаны з механічнай апрацоўкай металу, дрэва і іншых матэрыялаў пры дапамозе абточвання. Такарная майстэрня.
Такарня
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Такарная майстэрня.
2009–2019. Беларусь, Менск.