РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ТА ТВ ТК ТЛ ТО ТП ТР ТУ ТХ ТЫ ТЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 126
Таксаваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне
Устанавіць (-наўліваць) расцэнку на што-н., таксу1. || назоўнік: таксацыя і таксіроўка.
Таксама
прыслоўе | часціца
1. прыслоўе: Такім самым, падобным чынам, гэтак жа. Дзеці працавалі т. як і дарослыя. Настаўнік чытаў вершы. Вучні т.

2. часціца: Ужыв. пры выказванні нязгоды з чым-н., неадабрэння якіх-н. учынкаў (размоўнае). А ты т. добрая цаца!
Таксаматор
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і таксі. || прыметнік: таксаматорны. Т. парк.
Таксапарк
назоўнік | мужчынскі род
1. Месца рамонту і стаянкі таксі. Працаваць у таксапарку.

2. Сукупнасць таксі. З кожным годам т. павялічваецца.
Таксатар
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па таксацыі.
Таксафон
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Тэлефон-аўтамат. || прыметнік: таксафонны.
Таксацыя
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
1. гл. таксаваць.

2. Улік і матэрыяльная ацэнка лесу: вызначэнне запасаў драўніны, аб'ёму дрэў, прыросту і пад. || прыметнік: таксацыйны.
Таксемія
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Атручванне арганізма таксінамі пры пападанні іх у кроў.
Таксі
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
Легкавы або грузавы аўтамабіль, прызначаны для перавозкі пасажыраў або грузаў з аплатай па таксометру. Легкавое т.
Таксікалогія
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Навука, якая вывучае ўласцівасці ядаў і іх уздзеянне на арганізм. || прыметнік: таксікалагічны.
2009–2019. Беларусь, Менск.