РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 2 3 4 5 6 7
Ува
прыназоўнік
Ужыв. замест прыназоўніка «у» перад словамі «мне», «усіх», «усім», напр. Ува мне, ува ўсіх.
Увабрацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Пранікнуць унутр чаго-н., паглынуцца, уцягнуцца. Дзёгаць увабраўся ў юхтовыя боты.

2. Усяліцца куды-н. або забрацца, залезці куды-н. (размоўнае). У. ў новую кватэру. У. ў гушчар. || незакончанае трыванне: убірацца.
Увабраць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Паступова паглынуць, уцягнуць, усмактаць у сябе. Зямля ўвабрала ваду.

2. Заправіць, усунуць унутр чаго-н. У. кашулю ў штаны.

3. З'есці без астатку (размоўнае). У. місу капусты.

4. Схапіць, захапіць (размоўнае). Разведчыкі ўвабралі фашыста. || незакончанае трыванне: убіраць.
Увавіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Адняўшы частку, зменшыць, знізіць, аслабіць. У. выдаткі. У. крок. || незакончанае трыванне: убаўляць. || назоўнік: убаўленнне і убаўка.
Увага
назоўнік | жаночы род
1. Сканцэнтраванасць думак ці зроку, слыху на чым-н. Звярнуць увагу на што-н. Аднесціся з увагай. Удзяліць увагу каму-н. Браць пад увагу. У цэнтры ўвагі. Увазе слухачоў! (г. зн. слухачы, звярніце ўвагу).

2. Клапатлівыя, чулыя адносіны да каго-, чаго-н. Сяброўская ў.
Увагнаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. каго (што) у што. Загнаць унутр. У. жывёлу ў хлеў.

2. што ў што. З сілай убіць, уткнуць. У. рыдлёўку ў зямлю.

3. пераноснае значэнне, каго (што) у што. Давесці да якога-н. стану (звычайна непрыемнага). У. у пот. У. у чырвань. У. у расходы. || незакончанае трыванне: уганяць.
Увагнуты
прыметнік
Які мае дугападобную паверхню з угінам унутр.; процілегласць выпуклы. Увагнутае люстра. || назоўнік: увагнутасць.
Увагнуцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Прагнуцца ўнутр, утварыўшы паглыбленне.

2. Сагнуцца пад цяжарам чаго-н., згорбіцца. || незакончанае трыванне: угінацца.
Увагнуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Сагнуць, уціснуць унутр чаго-н., зрабіць паглыбленне ў чым-н.

2. Апусціць уніз, схіліць (галаву, плечы і пад.).

3. З цяжкасцю сагнуць. Дрот цвёрды, насілу ўвагнуў. || незакончанае трыванне: угінаць.
Уважлівы
прыметнік
1. Прасякнуты ўвагай (у 1 знач.), сканцэнтраваны. У. слухач. У. позірк. 1. Які праяўляе ўвагу (у 2 знач.), чулы. У. гаспадар. Уважліва (прыслоўе) аднесціся да просьбы старога чалавека. 3. Дастатковы для апраўдання чаго-н. Уважлівая прычына. || назоўнік: уважлівасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.