РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 2 3 4 5
Угаварыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Загадзя дамовіцца пра што-н.; прыйсці да згоды ў выніку перагавораў. У аб сустрэчы. Угаварыліся, што збяромся ў нядзелю.

2. Сказаць лішняе, прагаварыцца (размоўнае). Чалавек угаварыўся, а потым паправіўся. || незакончанае трыванне: угаворвацца.
Угаварыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Пераконваючы, схіліць да чаго-н. У пайсці ў грыбы.

2. Супакоіць, суцешыць. У дзіця. || незакончанае трыванне: угаворваць. || назоўнік: угаворванне і угавор. Не паддавацца ніякім угаворам.
Угавор
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. угаварыць.

2. Узаемная дамоўленасць пра што-н. Дзейнічаць па ўгавору (як дамовіліся). У даражэй за грошы (прыказка).
Угадаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Выказаць правільнае меркаванне пра што-н. па якіх-н. прыметах, здагадацца. У чый-н. настрой.

2. Раскрыць, распазнаць сэнс, сутнасць каго-, чаго-н. (размоўнае). Мы ўгадалі выкапаць калодзеж у добрым месцы.

3. Выпадкова даць правільны адказ. || незакончанае трыванне: угадваць. || назоўнік: угадванне.
Угадзіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Тое, што і дагадзіць.
Угайдацца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Ад гайданкі прыйсці ў хваравіты або санлівы стан. Угайдаўся ў верталёце. || незакончанае трыванне: угойдвацца.
Угалоп
прыслоўе
Самым хуткім алюрам, галопам. Пусціць каня ў.
Угаманіцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Супакоіцца, уціхнуць. Гракі доўга не маглі ў. Мяцеліца к вечару ўгаманілася. || незакончанае трыванне: угамоньвацца.
Угаманіць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Супакоіць, суняць. У гарлапана. || незакончанае трыванне: угамоньваць.
Угамон
назоўнік | мужчынскі род
Угамону няма на каго (што) (размоўнае) — хто-н. не можа ўгаманіцца, супакоіцца.
2009–2019. Беларусь, Менск.