РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Удава
назоўнік | жаночы род
Жанчына, у якой памёр муж. || прыметнік: удавіны. Удавіная доля.
Удаваць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. гл. удаць.

2. (пераважна са словамі «сябе», «з сябе»). Рабіць выгляд, прыкідвацца. У. з сябе пакрыўджанага.
Удавец
назоўнік | мужчынскі род
Мужчына, у якога памерла жонка.
Удавець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Жыць удавой або ўдаўцом.
Удакладненне
назоўнік | ніякі род
1. гл. удакладніць.

2. Думка, падрабязнасць, дэталь, якія ўдакладняюць што-н. Удакладненні да рэзалюцыі.
Удакладніцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Стаць больш дакладным. Фармулёўкі ўдакладніліся. || незакончанае трыванне: удакладняцца.
Удакладніць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Зрабіць больш дакладным. У. спісы. || незакончанае трыванне: удакладняць. || назоўнік: удакладненне.
Удалец
назоўнік | мужчынскі род
Смелы, адважны чалавек.
Удалечыні
прыслоўе
На значнай адлегласці, далёка. У. цямнее лес.
Удалечыню
прыслоўе
На далёкую адлегласць. Паглядзець у.
2009–2019. Беларусь, Менск.