РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1
Уедлівы
прыметнік
1. Здольны глыбока пранікаць, уядацца ў што-н. У. пах. Уедлівая фарба.

2. пераноснае значэнне: Які ўнікае ва ўсе дробязі, прыдзірлівы. У. чалавек. У. характар. || назоўнік: уедлівасць.
Уежна
безасабовая форма | выказнік
Дастаткова, багата ежы. Хоць не ў., дык улежна (хоць не дастаткова яды, затое можна спакойна паляжаць; прыказка).
Уезд
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. уехаць.

2. Месца, праз якое ўязджаюць куды-н. Пры ўездзе ў вёску.
Уесці
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. (пераважна з адмоўем «не»), Пражаваць, з'есці. Сала такое салёнае, што не ў.

2. пераноснае значэнне: Укалоць заўвагай, рэплікай (размоўнае). || незакончанае трыванне: уядаць.
Уесціся
дзеяслоў | закончанае трыванне
Глыбока пранікнуць, упіцца ў што-н. Вяроўка ўелася ў цела. Пыл уеўся ў скуру. || незакончанае трыванне: уядацца.
Уесціся
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Прывыкнуць да якой-н. стравы, корму, пачаць добра есці і тлусцець. Парсюк уеўся аж уставаць не хоча. || незакончанае трыванне: уядацца.
Уехаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Едучы, трапіць, пранікнуць унутр. У. у лес.

2. Праехаць які-н. шлях (размоўнае). За дзень уехалі сто кіламетраў.

3. пераноснае значэнне: Увайсці ў што-н. мяккае, сыпучае; асесці, угрузнуць. Хата ўехала ў зямлю. || незакончанае трыванне: уязджаць. || назоўнік: уезд. || прыметнік: уязны. Уязная брама.
2009–2019. Беларусь, Менск.