РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17
Уз
прыстаўка
1. Ужыв. пры ўтварэнні дзясловаў і абазначае: 1) накіраванасць руху ўверх, напр. узляцець; 2) напружанасць, сілу дзеяння, хуткае наступленне якога-н. стану, напр. узвіхрыцца, узрасці; 3) давядзенне дзеяння да якога-н. стану, мяжы, напр. узбоўтаць, уз'есціся. ІІ. Ужыв. пры ўтварэнні назоўнікаў і прыслоўяў і абазначае: на краі чаго-н. або побач з чым-н., напр. узлесак, узмор'е, узбоч, уздоўж.
Уз'есціся
дзеяслоў | размоўнае | неадабральнае | закончанае трыванне
Неўзлюбіўшы, раззлаваўшыся або раздражніўшыся, пачаць папракаць, вінаваціць, лаяць каго-н. У. на нявестку. || незакончанае трыванне: уз'ядацца.
Уз'юрыцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Стаць узбуджаным, гуллівым.
Уз'юшаны
прыметнік | размоўнае
Вельмі разгневаны, раз'юшаны. || назоўнік: уз'юшанасць.
Уз'юшыцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Вельмі разгневацца, раззлавацца. || назоўнік: уз'юшэнне.
Уз'яднацца
дзеяслоў | афіцыйнае | высокае | закончанае трыванне
Аб'яднацца зноў. || незакончанае трыванне: уз'ядноўвацца. || назоўнік: уз'яднанне.
Уз'яднаць
дзеяслоў | афіцыйнае | высокае | закончанае трыванне
Аб'яднаць зноў. || незакончанае трыванне: уз'ядноўваць. || назоўнік: уз'яднанне.
Уза
прыстаўка
Тое, што і уз; ужыв. замест «уз...» перад збегам зычных і перад зычнымі, пасля якіх пішацца мяккі знак або апостраф, напр. узабрацца, узаткнуць, узалью, узаб'ю.
Узабрацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Намагаючыся, забрацца наверх. У. на вал. || незакончанае трыванне: узбірацца.
Узагнаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Заставіць узысці куды-н.; загнаць на што-н. У. ката на дрэва. У. машыну на платформу.

2. Прымусіць падняцца адкуль-н., змяніць становішча; успудзіць (размоўнае). У. чараду птушак. З. што на што. Насадзіць. У. абручы на бочку. || незакончанае трыванне: узганяць.
2009–2019. Беларусь, Менск.