РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 2 3 4 5 6 7
Указ
назоўнік | мужчынскі род
1. Пастанова вярхоўнага органа ўлады, якая мае сілу закона. У. Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

2. у знач. выказніка, каму; звычайна з адмоўем. Аўтарытэт, узор для пераймання, указчык (размоўнае). Ты мне тут не ў.
Указальны
прыметнік
Які ўказвае на што-н. або выражае ўказанне. Указальныя знакі. У. займеннік.Указальны палец — другі палец на руцэ паміж вялікім і сярэднім.
Указанне
назоўнік | ніякі род
1. гл. указаць.

2. Службовае распараджэнне, загад; настаўленне, парада, што і як трэба рабіць. Метадычныя ўказанні.
Указаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Даць указанне, настаўленне. У., як весці работу.

2. Адзначыўшы што-н., звярнуць на яго ўвагу. У. на памылкі.

3. Паказаць, назваць для ведама, кіраўніцтва. У. лепшы метад.

4. Тое, што і паказаць (у 2 знач.). У. месцазнаходжанне друкарні. || незакончанае трыванне: указваць. || назоўнік: указанне.
Указка
назоўнік | жаночы род
1. Палачка, якой паказваюць што-н. Вадзіць указкай па карце.

2. Указанне, распараджэнне (размоўнае неадабральнае). Без вашых указак абыдуся.
Указчык
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто ўказвае другім, што і як трэба рабіць. Ён нам не ў. Бач, які ў. знайшоўся. || жаночы род: указчыца.
Укакошыць
дзеяслоў | размоўнае | грубае | закончанае трыванне
Забіць, пазбавіць жыцця. Гэта ён у час вайны паліцая ўкакошыў.
Укалоць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Параніць, уваткнуўшы ў цела тонкі, востры канец чаго-н. У. руку шпількай.

2. пераноснае значэнне: Пакрыўдзіць, абразіць, даняць. Заўвага балюча ўкалола яго. З. што ў што. Уваткнуць, пракалоўшы, заставіць увайсці ўнутр чаго-н. (размоўнае). У. пруток у клубок. || незакончанае трыванне: уколваць. || зваротны стан: укалоцца. || незакончанае трыванне: уколвацца. || назоўнік: укол.
Укалыхаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Калышучы, давесці да дрымоты. У. дзіця. || незакончанае трыванне: укалыхваць. || назоўнік: укалыхванне.
Укапацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Капаючы, углыбіцца ў што-н.; выкапаць укрыцце. Пяхота ўкапалася ў зямлю. || незакончанае трыванне: укопвацца.
2009–2019. Беларусь, Менск.