РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 2 3 4 5 6 7 8
Улавіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Схапіць, злавіць каго-, што-н. (размоўнае). У каня.

2. Выявіць і прыняць, зарэгістраваць прыборамі. У. радыёхвалю.

3. пераноснае значэнне: Успрыняць (органамі пачуццяў), заўважыць. У шолах лесу. У. насмешку ў словах. У. сэнс выказвання.

4. Тое, што і улучыць (у 1 знач.). У зручны момант. || незакончанае трыванне: улоўліваць. || назоўнік: улоўліванне.
Улагодзіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Супакоіцца. Мора ўлагодзілася. || незакончанае трыванне: улагоджвацца.
Улагодзіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Дагаджаючы чым-н., задобрыць, супакоіць, суцешыць. У дзіця надарункам. У. калег жартамі. || незакончанае трыванне: улагоджваць. || назоўнік: улагоджванне. || назоўнік: улагоджанне.
Улада
назоўнік | жаночы род
1. Права і магчымасць распараджацца кім-, чым-н., падпарадкоўваць сваёй волі. Бацькоўская ў. Перавысіць уладу. Выпусціць каго-, што-н. з-пад сваёй улады. Траціць уладу над сабой (губляць самакантроль). Быць ва ўладзе або пад уладай каго-, чаго-н. (пад уздзеяннем, уплывам; кніжнае). Пад уладай пачуццяў (пераноснае значэнне).

2. Палітычнае панаванне, дзяржаўнае кіраванне і яго органы. Вярхоўная ў. Выканаўчая ў. Быць ва ўладзе. Прыйсці да ўлады.

3. Асобы з урадавымі і адміністрацыйнымі паўнамоцтвамі. Мясцовыя ўлады.Ваша ўлада — рабіце, што хочаце, ваша справа.
Уладальнік
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто ўладае чым-н. У. аўтамашыны. || жаночы род: уладальніца. || прыметнік: уладальніцкі.
Уладалюб
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Уладалюбівы чалавек.
Уладалюбівы
назоўнік | ніякі род | кніжнае
Які любіць уладу, імкнецца ўладарыць. || назоўнік: уладалюбства.
Уладанне
назоўнік | ніякі род
1. гл. уладаць.

2. Нерухомая маёмасць, зямельны ўчастак (таксама пра дзяржаўныя тэрыторыі). Вялізныя ўладанні. Каланіяльныя ўладанні.
Уладар
назоўнік | мужчынскі род
1. Той, хто валодае чым-н., гаспадар чаго-н. У. маёнтка.

2. Той, хто карыстаецца неабмежаванай вярхоўнай уладай, каму ўсе падначальваюцца. У. дзяржавы. У. дум (пераноснае значэнне). || жаночы род: уладарка.
Уладарны
прыметнік
1. Які валодае правам наследавання ўлады. У. князь.

2. Схільны загадваць, падначальваць сабе; які выражае загад, здольны рабіць моцны ўплыў на каго-н. У. характар. У. голас.

3. пераноснае значэнне: Неадольны, усемагутны. У. наступ вясны. Уладарная сіла натхнення. || назоўнік: уладарнасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.