РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 2 3 4 5
Умазаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Запэцкаць, забрудзіць. У. лоб у сажу.

2. Уставіць, замацаваўшы чым-н. вязкім. У. кацёл у печ. || незакончанае трыванне: умазваць. || назоўнік: умазванне і умазка.
Умайстраваць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Прыладзіць дзе-н., куды-н. У. люстэрка. || незакончанае трыванне: умайстроўваць. || назоўнік: умайстраванне.
Умаліць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Схіліць да чаго-н. моцнай просьбай, угаворамі, упрасіць. У. няўступных бацькоў. || незакончанае трыванне: умольваць.
Умалот
назоўнік | мужчынскі род
Колькасць абмалочанага зерня. У. з гектара. || прыметнік: умалотны.
Умалоць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
З'есці з вялікім апетытам, умяць. У. кавалак каўбасы.
Уманціраваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае трыванне
Манціруючы, уставіць. У. датчык.
Уматаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Абматаць, апавіць некалькі разоў. У. пакунак шпагатам.

2. Матаючы (ніткі) ў клубок, заматаць унутр што-н. пабочнае. У. напарстак у клубок.

3. Намотваючы, змясціць у чым-н., на чым-н. Вялікага матка ў адзін клубок не ў. || незакончанае трыванне: умотваць.
Умаўчаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Тое, што і умоўчаць. У. аб недахопах. || назоўнік: умаўчанне.
Умацаванне
назоўнік | ніякі род
1. гл. умацавацца, -ць.

2. Абарончае збудаванне. Падземныя ўмацаванні.
Умацавацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Стаць больш моцным, устойлівым. Бераг умацаваўся. Перасаджанае дрэва ўмацавалася ў новым грунце.

2. Размясціцца, стварыўшы сабе абарончыя збудаванні. Часць умацавалася на новым месцы.

3. Стаць больш моцным, здаровым, трывалым. Нервы ўмацаваліся. Здароўе ўмацавалася. Яго становішча ўмацавалася.

4. пераноснае значэнне: Стаць цвёрдым, устойлівым, усталявацца, устанавіцца. Калгасы ўмацаваліся. || незакончанае трыванне: умацоўвацца. || назоўнік: умацаванне.
2009–2019. Беларусь, Менск.