РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 2 3 4 5 6
Унадзіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Тое, што і панадзіцца.
Унаймы
прыслоўе
У карыстанне за пэўную плату. Здаць пакой у.
Унакладку
прыслоўе | размоўнае
Палажыўшы цукар у шклянку (у адрозненне ад упрыкуску). Піць чай у.
Унаравіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Дагадзіць каму-н., зрабіўшы так, як трэба. Усім не ўнаровіш.
Унармаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Прывесці да нормы. У. напісанне ўласных імён. || незакончанае трыванне: унармоўваць. || назоўнік: унармаванне.
Унасіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Унесці ўнутр усё, многае ў некалькі прыёмаў. У. усе скрынкі ў склад.
Унаследаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. гл. наследаваць.

2. Атрымаць якую-н. уласцівасць, якасць ад бацькоў, ад папярэдніх пакаленняў. У. характар бацькі.
Унесці
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Прынесці ўнутр. У. рэчы ў дом.

2. Заплаціць. У. плату.

3. Перадаць на чыё-н. меркаванне. У. прапанову ў прэзідыум.

4. Уключыць, дабавіць. У. змены ў праект пастановы. У. кампост у глебу.

5. Выклікаць, зрабіць. У. жвавасць у размову. У. разлад у сям'ю. || незакончанае трыванне: уносіць. || назоўнік: унясенне.
Універмаг
назоўнік | мужчынскі род
Скарачэнне: універсальны магазін. Цэнтральны ў. || прыметнік: універмагаўскі.
Універсал
назоўнік | мужчынскі род
Работнік, які валодае ўсімі прыватнымі спецыяльнасцямі ў сваёй прафесіі. Слесар-у. Канструктар-у.
2009–2019. Беларусь, Менск.