РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
У УБ УВ УГ УД УЕ УЖ УЗ УЙ УК УЛ УМ УН УП УР УС УТ УФ УХ УЦ УЧ УШ УЮ УЯ
1 2 3 4 5 6 7 8
Ура
выклічнік
Баявы вокліч войск пры атацы, а таксама вокліч, які выражае захапленне, адабрэнне.На ўра — 1) рашучай атакай ці ў рашучую атаку з крыкамі «ура»; 2) пераноснае значэнне з энтузіязмам, горача (размоўнае). Прапанова прайшла на ўра; 3) пераноснае значэнне не падрыхтаваўшыся, з надзеяй на выпадковы поспех (размоўнае). Дзейнічаць на ўра.
Ура-патрыятызм
назоўнік | мужчынскі род
Паказны і шумны патрыятызм. || прыметнік: ура-патрыятычны.
Урабіцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Вымазацца, упэцкацца ў што-н. Дзе ты гэтак урабіўся? || незакончанае трыванне: уроблівацца.
Урабіць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Падрыхтаваць (зямлю) для пасеву, абрабіць. У агарод.

2. Вымазаць, упэцкаць. У рукі ў гразь.

3. Уставіць унутр, замацаваўшы. У замок у дзверы.

4. Уплесці вязаннем. У. пяту ў панчоху. || незакончанае трыванне: урабляць і уробліваць. || назоўнік: ураблянне і уробліванне.
Ураган
назоўнік | мужчынскі род
Вецер разбуральнай сілы. Па лесе прайшоў у. У. вайны (пераноснае значэнне). Пранесціся ўраганам (пераноснае значэнне: імкліва). || прыметнік: ураганны. Вецер ураганнай сілы. У. абстрэл (бесперапынны моцны на працягу значнага часу).
Урад
назоўнік | мужчынскі род
Вышэйшы выканаўчы і распарадчы орган дзяржаўнай улады ў краіне. Беларускі ў. || прыметнік: урадавы. Урадавая камісія.
Ураджай
назоўнік | мужчынскі род
1. Колькасць збожжа, пладоў, раслін, якая ўрадзілася, вырасла. Сабраць у. Добры ў. садавіны.

2. Вялікая колькасць збожжа, пладоў, раслін, якая ўрадзілася. Калі добра ўзарэш, то і ў. збярэш (прыказка). На дзяўчат у. (пераноснае значэнне: вельмі многа; жартаўлівае). || прыметнік: ураджайны. Ураджайныя гатункі пшаніцы.
Ураджайнасць
назоўнік | жаночы род
Узровень ураджаю (у 1 знач.) з пэўнай плошчы пасеву. Павелічэнне ўраджайнасці бульбы.
Ураджэнец
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек родам з пэўнай мясцовасці, краіны і пад. У. Случчыны. || жаночы род: ураджэнка.
Урадзіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Пра плады, злакавыя расліны і пад.: вырасці, паспець. Добры авёс урадзіўся.

2. Аказацца з якімі-н. якасцямі, асаблівасцямі ад нараджэння; нарадзіцца падобным на каго-н. (размоўнае). Такім ён ужо ўрадзіўся. У. ў бацьку.
2009–2019. Беларусь, Менск.